Давыд-Гарадоцкі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Давыд-Гарадоцкі замак
Remove ads

Давыд-Гарадоцкі замак — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XVII стагодзьдзяў у Давыд-Гарадку. Знаходзіцца ў цэнтры места, на правым беразе ракі Гарыні, на Замкавай гары. Існаваў у XIV—XVIII ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік абарончай архітэктуры
Давыд-Гарадоцкі замак
Thumb
Замкавыя валы
КраінаБеларусь
МестаДавыд-Гарадок
Каардынаты52°03′27″ пн. ш. 27°12′38″ у. д.
СтатусАхоўная зона
Давыд-Гарадоцкі замак на мапе Беларусі
Thumb
Давыд-Гарадоцкі замак
Давыд-Гарадоцкі замак
Давыд-Гарадоцкі замак на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Гісторыя замка адлюстроўваецца ў 15 падрабязных інвэнтарох места і воласьці. Найбольш старажытны датуецца 1605 годам[1].

Замак моцна пацярпеў у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і ў Вялікую Паўночную вайну (1700—1721).

У 1760 годзе замак канчаткова страціў сваё абарончае значэньне, тады ж на тэрыторыі Дольнага замка збудавалі замкавы двор без фартыфікацыяў.

Архітэктура

Узьнік на месцы раньнесярэднявечнага гораду і складаўся зь Ніжняга і Горнага замкаў. Апошні абводзіўся дубовым парканам. Да яго праводзілі мост на ізьбіцах і ярусная брама. На дзядзінцы стаялі дом на дзьве хаты з каморамі і алькежам. У 1692 годзе верхні ярус брамы займала парадная заля, а замест дома паўстаў палац зь пяцьцю жылымі пакоямі, ядальнай, алькежам і сенцамі.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads