Давід Аляба
аўстрыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давід Алятакунба Аляба (па-нямецку: David Olatokunbo Alaba; нар. 24 чэрвеня 1992 году, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст нігерыйска-філіпінскага паходжаньня, які выступае за мадрыдзкі клюб «Рэал» і нацыянальную зборную Аўстрыі на пазыцыі паўабаронцы.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Давід Аляба пачаў сваю кар’еру ў юнацкай камандзе венскай «Аўстрыі». Ужо ў 2008 годзе Аляба заслужыў месца на лаўцы запасных аўстрыйскага клюбу. Правёўшы 5 матчаў за рэзэрвовы склад «Аўстрыі», улетку таго ж году Давід перабраўся ў мюнхэнскую «Баварыю». У сэзоне 2009—2010 гадоў Аляба ўпершыню трапіў у склад рэзэрвовай каманды зь Мюнхэна, дэбютаваўшы ў ейным складзе ў жніўні 2009 году ў матчы Трэцяй лігі супраць дрэздэнскага «Дынама». 29 жніўня таго ж году Давід забіў свой першы гол у складзе рэзэрвістаў «Баварыі». У студзені 2010 году Давід стаў прыцягвацца да трэніровак асновы мюнхэнскага клюбу.
10 лютага Аляба дэбютаваў у асноўным складзе «Баварыі», выйшаўшы на поле на 59-й хвіліне матчу на Кубак Нямеччыны супраць «Гройтэр Фюрт», замяніўшы на полі Крыстыяна Леля.
Міжнародная
Давід Аляба дэбютаваў у складзе зборнай Аўстрыі 14 кастрычніка 2009 году ў матчы адборачнага цыклю на чэмпіянат сьвету 2010 году супраць зборнай Францыі, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне замест Крыстыяна Фукса.
Remove ads
Дасягненьні
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2010, 2013, 2014, 2016, 2019, 2020
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2010, 2012, 2016, 2018, 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013, 2020
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2013, 2020
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013, 2020
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2022, 2024
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2022, 2024
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2022
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2022
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads