Давід Асьпіна
калюмбійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даві́д Асьпі́на Рамі́рэс (па-гішпанску: David Ospina Ramírez; нар. 31 жніўня 1988 году, Медэін, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, брамнік клюбу «Атлетыка Насьяналь» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Дэбютаваў у клюбе з роднага гораду «Атлетыка Насьяналь» і ўжо ў 17 гадоў стаў асноўным брамнікам клюбу. У 19 гадоў у Асьпіны было некалькі прапановаў ад замежных клюбаў, як то мадрыдзкага «Атлетыка» і «Бока Хуніёрс», аднак пасьля трох сэзонаў у «Атлетыка» малады брамнік перайшоў у францускую «Ніццу»[5], пасьля няўдалай спробы перайсьці ў «Боку».
У ліпені 2012 году зьявіліся чуткі, што Давід можа перайсьці ў турэцкі «Бэшыкташ», аднак 24 ліпеня дамова на пераход не была складзена[6] й Давід працягнуў гуляць у Лізе 1. Яшчэ ў траўні 2014 году стала вядома, што «Ніцца» зьбіраецца падоўжыць з брамнікам дамову, аднак Давід заявіў, што ён ня будзе падпісваць новы кантракт з францускім клюбам. Пасьля выдатных выступаў за «Ніццу» і зборную Калюмбіі на кубку сьвету ў 2014 годзе, Асьпінам зацікавіліся накалькі вядучых эўрапейскіх клюбаў. Не зважаючы на тое, што гульцом цікавіўся «Атлетыка», у выніку брамнік адправіўся ў табар «Арсэналу»[7]. Гэта было пацьверджана 27 ліпеня 2014 году, як мяркуецца гулец каштаваў клюбу 3 млн фунтаў стэрлінгаў[8].
Міжнародная
У 2007 годзе Асьпіна дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Remove ads
Дасягненьні
«Атлетыка Насьяналь»:
- Чэмпіён Калюмбіі (3): 2005 (а), 2007 (а), 2007 (ф), 2024 (ф)
- Уладальнік Кубка Калюмбіі: 2024
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2015, 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2020
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads