Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
XX чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА — галоўнае футбольнае спаборніцтва, якое праходзіла з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014 году ў Бразыліі[1]. Гэта другое сусьветнае першынство, дзе гаспадарамі выступіла Бразылія, якая да гэтага ўжо прымала чэмпіянат у 1950 годзе. Бразылія стала пятай краінай, якая прыняла ў сябе спаборніцтва двойчы, да гэтага такое мерапрыемства праводзілі ў сябе Мэксыка, Італія, Францыя й Нямеччына.
У спаборніцтве бралі ўдзел 32 каманды, якія правялі гульні ў 12 гарадах краіны. Гэта першы чэмпіянат, які прайшоў у Паўднёвай Амэрыцы з 1978 году, калі першынство праходзіла ў Аргентыне, а таксама першы раз калі пасьлядоўна два чэмпіянаты сьвету праводзіліся па-за межамі Эўропы. Упершыню на чэмпіянатах сьвету была выкарыстана сыстэма аўтаматычнага выяўленьня голу[2].
Дзейным чэмпіёнам да пачатку першынства зьяўлялася зборная Гішпаніі, якая ў фінале папярэдняга чэмпіянату была мацней за зборную Нідэрляндаў. У фінальных частках чэмпіянатаў сьвету ўпершыню ўзяла ўдзел зборная Босьніі і Герцагавіны.
Продаж білетаў на чэмпіянат сьвету пачаўся 20 жніўня 2013 году. Паводле ацэнак, даступна каля 3,3 млн квіткоў, якія можна было набыць праз сайт ФІФА[3]. Усе чатыры папярэднія турніры чэмпіянату сьвету, якія праходзілі ў Паўднёвай Амэрыцы, былі пераможнымі менавіта для зборных Паўднёвай Амэрыкі[4].
13 ліпеня ў фінале на стадыёне «Маракана» ў Рыю-дэ-Жанэйру зборная Нямеччыны ў дадатковы час перамагла зборную Аргентыны і чацьверты раз у сваёй гісторыі стала чэмпіёнам сьвету.
Remove ads
Выбары гаспадароў

7 сакавіка 2003 году ФІФА абвесьціла, што турнір пройдзе ў Паўднёвай Амэрыцы. Цікавасьць да правядзеньня турніру праяўлялі Аргентына, Бразылія і Калюмбія, аднак у сьнежні 2006 заяўкі падалі толькі бразыльцы і калюмбійцы, а ўжо 11 красавіка 2007 году Калюмбія адклікала сваю заяўку, абвесьцеўшы, што замест чэмпіянату сьвету сярод нацыянальных камандаў краіна прыме чэмпіянат сьвету да 20 гадоў у 2011 годзе. У выніку 30 кастрычніка 2007 году Бразылія была зацьверджана ў якасьці гаспадароў як адзіны кандыдат.
Пазьней ФІФА абвесьціла, што зьменіць прынцып ратацыі, і да выбараў кандыдатаў за права прыняць турнір у 2018 годзе будуць дапушчаныя краіны з усіх канфэдэрацыяў, за выключэньнем тых, якія прымалі два папярэднія чэмпіянаты (КАФ і КОНМЭБОЛ).
Remove ads
Удзельнікі
У чэмпіянаце бралі ўдзел 32 каманды. Зборная Бразыліі ў якасьці гаспадароў, а таксама 31 каманда з рэгіянальных кваліфікацыйных турніраў. Месцы ў фінальнай частцы разьмеркаваныя паміж кантынэнтальнымі асацыяцыямі наступным чынам: УЭФА (Эўропа) разыграе 13 месцаў, КОНМЭБОЛ (Паўднёвая Амэрыка) — 4 месцы, КАФ (Афрыка) — 5 месцаў, АФК (Азія) — 4 месцы, КОНКАКАФ (Паўночная Амэрыка і Карыбскі басэйн) — 3 месцы, яшчэ два месцы былі разыграныя паміж пятай камандай Паўднёвай Амэрыкі і пятай камандай Азіі (адно месца), а таксама паміж чацьвертай камандай КОНКАКАФ і найлепшай камандай Акіяніі (яшчэ адно месца).
Кваліфікаваліся на чэмпіянат наступныя зборныя:
|
|
|
Remove ads
Склады камандаў
Згодна з рэглямэнтам, склады камандаў-удзельніц чэмпіянату павінны быць абвешчанымі не пазьней за дзесяць дзён да першага матчу турніру. Усяго ў заяўку галоўныя трэнэры маглі ўнесьці 23 футбалістаў, уключаючы трох брамнікаў. Замена сур’ёзна траўмаваных гульцоў дазваляецца за 24 гадзіны перад першай гульнёй на чэмпіянаце[5].
Афіцыйны мяч турніру
Генэральны сакратар ФІФА Жэром Вальк абвесьціў, што паводле вынікаў галасаваньня заўзятараў афіцыйны мяч чэмпіянату сьвету 2014 году ад Adidas атрымаў назву Brazuca[6].
Назва
Назва мяча была абвешчана 2 верасьня 2012 году. Яна была абрана ў ходзе галасаваньня, у якім удзельнічала больш за мільён бразыльцаў[7]. Усяго на выбар былі прапанавана тры назвы: Brazuca (77,8% галасоў[8]), Carnavalesca (14,6% галасоў[9]) і Bossa Nova (7,6% галасоў[9]). Гэта першы ў гісторыі вопыт, калі назва мяча для чэмпіянату сьвету па футболе выбралі самі заўзятары[7].
Словам brazuca бразыльцы называюць саміх сябе. Гэта нефармальны, добразычлівы й пазытыўны выраз зь некаторай доляй патрыятызму.[10]
Канструкцыя
Крой мяча — моцна скрыўлены куб. Іншымі словамі, у ім усяго 6 дэталяў, 12 швоў і 8 пунктаў сашчэпліваньня, але швы ідуць не па рэбрах куба, а па складанай крывой. Гэта мусіць забясьпечыць належную аэрадынаміку, тое, чаго не хапала Jabulani і было выпраўлена ў Tango 12, і выдатна круглую форму. Камэра зроблена з натуральнага каўчуку, а пакрыцьцё больш нагадвае Finale 13, мяч Лігі чэмпіёнаў.
Турнірны мяч павінен каштаваць каля 160 даляраў ЗША[11].
Remove ads
Стадыёны
Паводле рэкамэндацыяў ФІФА чэмпіянаты сьвету праводзяцца ў 8—10 гарадах ня больш чым на двух стадыёнах у кожным горадзе, але Бразылія атрымала асобны дазвол і чэмпіянат пройдзе на 12 стадыёнах у 12 гарадах, які быў атрыманы 26 сьнежня 2008 году[12]. Яшчэ да абраньня стадыёнаў, якія павінны прыняць чэмпіянат, было мала сумнёваў месцам правядзеньня фінальнага матчу будзе стадыён «Маракана» ў Рыю-дэ-Жанэйру, які ўжо прымаў фінал чэмпіянату сьвету ў 1950 годзе. Першапачаткова Бразыльская футбольная канфэдэрацыя плянавала правесьці матч адкрыцьця на стадыёне «Марумбі» ў Сан-Паўлу, найбуйнейшым горадзе ў Бразыліі. Тым ня менш, 14 чэрвеня 2010 году гэты стадыён быў выключаны са сьпісу арэнаў, якія прымуць чэмпіянат, з-за непрадастаўленьня фінансавых гарантыяў для паляпшэньня інфраструктуры стадыёну згодна з патрабаваньнямі ФІФА[13]. У канцы жніўня 2010 году было абвешчана, што матчы ў Сан-Паўлу прыме «Арэна Карынтыянс».
Remove ads
Групавы этап
Лёсаваньне групавога этапу прайшло 6 сьнежня 2013 году. Каманды былі падзеленыя на 8 групаў па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы выйшлі ў 1/8 фіналу.
Група A
Група B
Група C
Група D
Група E
Група F
Група G
Група H
Remove ads
Плэй-оф
1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||
28 чэрвеня — Бэлу-Арызонці | ||||||||||||||
![]() |
1 (3)² | |||||||||||||
4 ліпеня — Фарталеза | ||||||||||||||
![]() |
1 (2) | |||||||||||||
![]() |
2 | |||||||||||||
28 чэрвеня — Рыю-дэ-Жанэйру | ||||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||
![]() |
2 | |||||||||||||
8 ліпеня — Бэлу-Арызонці | ||||||||||||||
![]() |
0 | |||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||
30 чэрвеня — Бразылія | ||||||||||||||
![]() |
7 | |||||||||||||
![]() |
2 | |||||||||||||
4 ліпеня — Рыю-дэ-Жанэйру | ||||||||||||||
![]() |
0 | |||||||||||||
![]() |
0 | |||||||||||||
30 чэрвеня — Порту-Алегры | ||||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||
![]() |
2¹ | |||||||||||||
13 ліпеня — Рыю-дэ-Жанэйру | ||||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||
![]() |
1¹ | |||||||||||||
29 чэрвеня — Фарталеза | ||||||||||||||
![]() |
0 | |||||||||||||
![]() |
2 | |||||||||||||
5 ліпеня — Салвадор | ||||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||
![]() |
0 (4)² | |||||||||||||
29 чэрвеня — Рэсыфі | ||||||||||||||
![]() |
0 (3) | |||||||||||||
![]() |
1 (5)² | |||||||||||||
9 ліпеня — Сан-Паўлу | ||||||||||||||
![]() |
1 (3) | |||||||||||||
![]() |
0 (2)² | |||||||||||||
1 ліпеня — Сан-Паўлу | ||||||||||||||
![]() |
0 (4) | За трэцяе месца | ||||||||||||
![]() |
1¹ | |||||||||||||
5 ліпеня — Бразылія | 12 ліпеня — Бразылія | |||||||||||||
![]() |
0 | |||||||||||||
![]() |
1 | ![]() |
0 | |||||||||||
1 ліпеня — Салвадор | ||||||||||||||
![]() |
0 | ![]() |
3 | |||||||||||
![]() |
2¹ | |||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||
- 1 — матч завершыўся ў дадатковы час
- 2 — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці
1/8 фіналу
1/4 фіналу
1/2 фіналу
Матча за 3-е месца
Фінал
Remove ads
Статыстыка
Бамбардзіры
Наступныя гульцы забівалі галы на турніры[14]:
- 6 галоў
- 5 галоў
- 4 галы
- 3 галы
- 2 галы
|
- 1 гол
- Аўтагалы
|
Remove ads
Узнагароды
Па выніках турніру былі ўручаныя наступныя ўзнагароды:
- Залаты мяч (найлепшаму гульцу турніру) — Ліянэль Мэсі
- Залатая буца (найлепшаму бамбардзіру) — Хамэс Радрыгес
- Залатая пальчатка (найлепшаму брамніку) — Мануэль Ноер
- Найлепшы малады гулец — Поль Пагба
- Прыз добрасумленнай гульні — зборная Калюмбіі
Спрэчкі
Пратэсты

Да цырымоніі адкрыцьця ў 2013 годзе Кубка Канфэдэрацыяў ў Бразыліі, па гарадох краіны-арганізатара прайшлі дэманстрацыі незадаволеных у памерах дзяржаўных сродкаў, якія былі выдаткаваныя на арганізацыю правядзеньня чэмпіянату сьвету па футболе[15]. Прэзыдэнт Бразыліі Дылма Русэф і прэзыдэнт ФІФА Зэп Блятэр былі моцна асьвістаныя падчас сваіх прамоваў на адкрыцьці турніру ў 2013 годзе, згодна з чым было прынята рашэньне не рабіць прамовы на цырымоніі адкрыцьця чэмпіянату сьвету ў 2014 годзе[16].
Будвайзэр
Пасьля шматлікіх сьмерцяў на футбольных стадыёнах Бразылія ў 2003 годзе прыняла закон аб забароне продажу алькаголю на стадыёнах. Аднак ФІФА запатрабавала, каб падчас чэмпіянату продаж алькаголю ўсё ж такі быў дазволены, таму што кампанія «Будвайзэр» зьяўляецца галоўным спонсарам Кубка сьвету й афіцыйным півам чэмпіянату сьвету па футболе яшчэ з 1986 году. Дзякуючы гэтаму Бразылія прыняла закон, які дазволіў продаж алькаголю ў час Кубку сьвету[17][18].
Правапарушэньні
18 чэрвеня каля 100 чылійскіх прыхільнікаў, якія сабраліся за межамі стадыёну «Маракана», прарвалі шэрагі бясьпекі, пасьля адзін з прыхільнікаў адцягнуў увагу ахоўнікаў. Яны дасягнулі пакояў прэс-цэнтру, дзе разьбілі шкляныя дзьверы. Вайсковая паліцыя паведаміла, што 85 чылійцаў былі затрыманыя падчас гэтых падзеяў. Раней 15 чэрвеня прыблізна каля 20 аргентынцаў зрабілі аналягічнае правапарушэньне падчас матчу Аргентына — Босьнія[19].
Remove ads
У масавай культуры
Тэма чэмпіянату была абыграная як галоўная сюжэтная лінія аднаго з эпізодаў 25 сэзону мультсэрыялу «Сымпсаны», дзе галоўнага пэрсанажа, Гамэра Сымпсана, запрашаюць ў Бразылію ў якасьці судзьдзі футбольных гульняў. Таксама, згодна з вынікамі эпізоду, пераможцам чэмпіянату становіцца каманда Нямеччыны, якая выйграла фінальны матч супраць каманды Бразыліі зь лікам 2:0.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads