Давід Сыльва
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давід Хасуэ Хімэнэс Сыльва (па-гішпанску: David Josué Jiménez Silva; нар. 8 студзеня 1986 году, Аргінэгін, Канарскія астравы, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету 2010 году й чэмпіён Эўропы 2008 і 2012 гадоў у складзе нацыянальнай каманды. Давід быў унівэрсальным гульцом, які здольны быў згуляць на абодвух флянгах і ў цэнтры паўабароны. Адной з галоўных якасьцяў Сыльвы лічылася ўмелая арганізацыя каманднай гульні. Давід выдатна бачыць поле, валодае добрым «апошнім» пасам, пастаўленым ударам, якім, праўда, карыстаецца зрэдку.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Кар’ера Давіда пачалася ў «Эйбары», куды ён перайшоў на правах арэнды з «Валенсіі», забіўшы за сэзон 5 галоў. У сэзоне 2005—2006 гадоў Сыльва быў аддадзены ў арэнду ў «Сэльту», дзе згуляўшы 34 матчы й забіўшы 4 галы, зарэкамендаваў сябе як будучая зорка. 21 чэрвеня 2007 году Сыльва падоўжыў кантракт з «Валенсіяй» на сем гадоў.
30 чэрвеня 2010 году было абвешчана аб пераходзе Давіда ў «Манчэстэр Сіці». Сума трансфэру склала 28,5 мільёнаў эўра, а кантракт зь «мяшчанамі» быў разьлічаны на 5 гадоў[3]. У новым клюбе Сыльва раскрыўся па новаму, на пару з Тэвэсам, гішпанец быў прызнаны спэцыялістамі адным з самых грозных гульцоў у лізе. У сэзоне 2011—2012 гадоў не зважаючы на тое, што да клюбу далучыліся такія майстры, як то Сэрхіё Агуэра й Самір Насры, Давід ня толькі не згубіўся ў іхнай зорнай кампаніі, але й стаў вылучацца на іх фоне.
Міжнародная
Давід дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Гішпаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі 15 лістапада 2006 году. Ён таксама згуляў у пераможным матчы супраць зборнай Ангельшчыны. Паказаўшы добрую гульню ў першых матчах, Сыльва захаваў месца ў зборнай. У таварыскім матчы супраць зборнай Грэцыі 22 жніўня 2007 году, які завяршыўся перамогай гішпанцаў зь лікам 3:2, Сыльва забіў 2 галы. Давід браў удзел у трыюмфальным для гішпанскай зборнай чэмпіянаце Эўропы 2008 году, у паўфінальным матчы супраць зборнай Расеі, якая скончылася зь лікам 3:0 на карысьць пірэнэйцаў, гулец забіў трэці гол на 82-й хвіліне.
Remove ads
Дасягненьні
«Валенсія»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2008
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2012, 2014, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2011, 2019
- Уладальнік Кубка ангельскае лігі: 2014, 2016, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2012, 2018, 2019
«Рэал Сасьедад»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2020
Гішпанія
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы (2): 2008, 2012
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads