Даві Зэльке
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Да́ві Зэ́льке (па-нямецку: Davie Selke; нар. 20 студзеня 1995 году) — нямецкі футбаліст, нападнік турэцкага клюбу «Істанбул Башакшэхір». Мае этыёпскае і чэскае паходжаньне. На думку шэрагу футбольных адмыслоўцаў, у маладосьці Зэльке разглядаўся як будучая замена ў зборнай Нямеччыне Міраслава Клёзэ[3].
Remove ads
Кар’ера
Гулец прайшоў акадэміі шматлікіх клюбаў, але ў 2013 годзе далучыўся да брэмэнскага «Вэрдэру», зь якім дэбютаваў у Бундэсьлізе 3 лістапада ў матчы супраць «Гановэра-96»[4][5]. У гэтай сустрэчы малады нападнік замяніў у другім тайме Клемэнса Фрыца. Ужо ў наступным сэзоне Зэльке стаў часта зьяўляцца на гульнявой пляцоўцы, улучыўшы 9 гало ў брамы супернікаў. Не зважаючы на жаданьне захаваньня гульца, 1 красавіка 2015 году было агалошана, што гулец далучыцца да клюбу Бундэсьлігі 2 «РБ Ляйпцыг»[6]. У першы сэзон Зэльке ў ляйпцыскім клюбе, «РБ Ляйпцыг» прасунуўся ў Бундэсьлігу. Улетку 2017 году далучыўся да сталічнай «Гэрты». У студзені 2020 году быў прыдбаны на правах арэнды «Вэрдэрам», які мог набыць гульца на сканчэньні сэзону. Аднак, з улікам страты месца ў Бундэсьлізе, «музыкі» палічылі найлепшым не набываць футбаліста. Зэльке вярнуўся ў «Гэрту», дзе 30 красавіка 2022 году згуляў свой соты матчы у складзе бэрлінцаў у Бундэсьлізе. 2 студзеня 2023 году прыяднаўся да «Кёльну». Улетку 2024 году стаў футбалістам «Гамбургу».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads