Дам’ен Пэркі

француска-польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Дам’ен Пэркі
Remove ads

Дам’ен Пэркі (па-француску: Damien Perquis; нар. 10 красавіка 1984 году, Труа, Францыя) — колішні польскі футбаліст францускага паходжаньня, абаронца. Гуляў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пэркі зьяўляецца выхаванцам клюбу «Труа». Ён гуляў у Лізе 2 за «Труа» на працягу 2 гадоў, дзе быў адным з найлепшых абаронцаў лігі. У 2005 годзе Дам’ен падпісаў кантракт з клюбам Лігі 1 «Сэнт-Эт’енам» як вольны агент. Праз два гады, не замацаваўшыся ў складзе Пэркі быў аддадзены ў арэнду «Сашо». Пасьля некаторых непрыемнасьцяў ён знайшоў сваю форму й пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У 2008 годзе «Сашо» выкупіў ягоны кантракт.

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Францыі, аднак у сьнежні 2008 году Пэркі заявіў, што да яго праяўляе цікавасьць зборная Польшчы[2]. У студзені 2011 году паведамлялася, што Дам’ен падаў паперы на атрыманьне грамадзянства[3]. Аднак ягоная сям’я страціла некаторыя неабходныя дакумэнты, і таму галоўны трэнэр польскай зборнай Францішэк Смуда папрасіў прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага пасадзейнічаць у атрыманьні польскага пашпарта[4]. У верасьні 2011 году Пэркі атрымаў польскае грамадзянства[5].

Дам’ен дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы супраць зборнай Нямеччыны 6 верасьня 2011 году. Гульня скончылася ў нічыю 2:2.

Remove ads

Асабістае жыцьцё

Дам’ен мае польскае паходжаньне праз сваю бабулю[6], якая зьехала ў Францыю з цэнтральнай Польшчы. Жанаты й мае двух дзяцей.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads