Данатэльлё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Данатэ́льлё (поўнае імя: Donato di Niccolò di Betto Bardi) — скульптар-разьбяр эпохі Рэнэсансу. Нарадзіўся каля 1386 году ў Флярэнцыі, памёр 13 сьнежня 1466 году.
На працягу жыцьця Данатэльлё працаваў ў Флярэнцыі, Падуі і Сіене. Вучыўся і спачатку працаваў з Ларэнца Жыбэрці, карыстаючыся заступніцтвам багатага банкіра Мартэлі. З 1404 да 1407 году працаваў у майстэрні Жыбэрці ў Флярэнцыі. З 1430 да 1433 году вучыўся антычнай разьбе ў Рыме ў вядомага архітэктара Брунэлескі, а з 1443 да 1453 ў Падуі. Выконваў заказы па разьбе скульптураў для флярэцнійскіх цэркваў: скульптуры Давіда (1408/1409 г.г.), сьв. Яна Эвангеліста (1408—1415), сьв. Іосіфа (1416). У Падуі стварыў помнік з бронзы вэнэцыянскаму кандацьеру Эразму да Нарні (1447) — першы конны помнік з часоў Антычнасьці. У нашыя дні яна стаіць перад царквой сьв. Антонія ў Флярэнцыі.
Апошнія гады жыцьця Данатэльлё правёў у Флярэнцыі, працуючы да старасьці і памёр у 1466 годзе. Быў пахаваны зь вялікай павагай у царкве сьв. Лаўрэнцыя ўпрыгожанай яго працамі.
Дзейнасьць Данатэльлё мела важнае значэньне для разьвіцьця рэнэсанснай разьбы і яе вызваленьня ад уплываў готыкі.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads