Даніель Фэрнандэс Хімэнэс

гішпанскі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Даніель Фэрнандэс Хімэнэс
Remove ads

Даніе́ль Фэрна́ндэс Хімэ́нэс (па-гішпанску: Daniel Fernández Jiménez; нар. 28 сакавіка 2001 году) — гішпанскі гандбаліст нямецкага клюбу «Штутгарт» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Гуляе на пазыцыі левага скрайняга.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

З сэзону 2017—2018 гадоў Фэрнандэс бараніў колеры другой каманды «Барсэлёны», якая спаборнічала ў другой лізе чэмпіянату Гішпаніі. Перад пачаткам сэзону 2020—2021 гадоў узмацніў каманды элітнага дывізіёну «Кангас»[1]. За каманду з Кангасу левы скрайні забіў 130 галоў у 34 гульнях у сваім першым сэзоне і быў абраны ў каманду ўсіх зорак лігі[1]. У наступным сэзоне палепшыў свой паказьнік да 147 галоў у 30 матчах і зноў быў прызнаны найлепшым левым скрайнім[2]. У 2022 годзе Фэрнандэс склаў трохгадовую працоўную ўгоду з клюбам нямецкай Бундэсьлігі «Штутгарт», які ачольваў ягоны былы трэнэр у другой камандзе «Барсэлёны» Рой Санчэс[1]. У сакавіку 2024 году падпісаў кантракт з «Барсэлёнай», да якой мусіць далучыцца ў 2025 годзе[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads