Дарожныя знакі Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даро́жныя зна́кі Белару́сі — дарожныя знакі, упершыню ўстаноўленыя Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 1140-99[1] і якія ўваходзяць у правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь. На 2019 год дзейнічаў абноўлены СТБ 1140-2013.

Дарожныя знакі падзяляюцца на тыпы паводле часу ўстаноўкі (пастаянныя, часовыя) і на некалькі групаў у залежнасьці ад прызначэньня. Кожны знак мае нумар, які складаецца з падзеленага кропкамі нумару групы, парадкавага нумару знаку і парадкавага нумару разнавіднасьці знаку (калі неабходна). Знакі на жоўтым фоне належаць да часовых і прымяняюцца як асобна, так і ў спалучэньні зь іншымі часовымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў месцах правядзеньня рамонтных і іншых работ на дарозе, а таксама ў выпадках апэратыўных зьменаў у арганізацыі дарожнага руху, зьвязаных з забесьпячэньнем яго бясьпекі або правядзеньнем спэцыяльных мерапрыемстваў. У выпадках, калі значэньні часовых і пастаянных знакаў супярэчаць адзін аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінныя кіравацца часовымі знакамі.

Remove ads

Папераджальныя знакі

Папераджальныя знакі інфармуюць кіроўцаў аб набліжэньні да небясьпечнага ўчастку дарогі, рух па якім патрабуе прыняцьця мераў, якія адпавядаюць дарожнай абстаноўцы. Большасьць зь іх маюць форму роўнабаковага трыкутніка, белага колеру з чырвонай аблямоўкай.

Знакі 1.1, 1.2, 1.5-1.30, 1.32—1.36 устанаўліваюцца па-за населенымі пунктамі на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласьці ад 50 да 100 мэтраў да пачатку небясьпечнага ўчастку дарогі (месца ўсталяваньня спэцыяльных тэхнічных сродкаў). Пры неабходнасьці (пачатак небясьпечнага ўчастка дарогі схаваны ад кіроўцы крутым паваротам, пераломам падоўжнага профілю, будынкам і г. д.) названыя знакі могуць быць усталяваныя на іншай адлегласьці, якая ў такім выпадку ўказваецца на таблічцы 7.1.1. Знакі 1.1, 1.2, 1.9, 1.10, 1.21, 1.23 паўтараюцца па-за населенымі пунктамі і ўстанаўліваюцца на адлегласьці ад 20 да 50 мэтраў да пачатку небясьпечнага ўчастку дарогі. Знак 1.23 паўтараецца таксама ў населеных пунктах і ўстанаўліваецца беспасярэдне ў пачатку ўчастку правядзеньня рамонтных і іншых працаў. За пачатак участку трэба лічыць першую па ходзе руху прыладу, якая агароджвае або накіроўвае. Знакі 1.3.1, 1.3.2, 1.31.1—1.31.5 ставяцца ў межах небясьпечнага ўчастку дарогі або беспасярэдне перад ім. Знакі 1.4.1—1.4.3 ставяцца на правым баку, а знакі 1.4.4—1.4.6 — на левым баку дарогі.

Больш інфармацыі Нумар знаку, Выява ...
Remove ads

Знакі прыярытэту

Знакі прыярытэту ўстанаўліваюць чарговасьць праезду скрыжаваньняў, перасячэньняў асобных праезных частак дарог, вузкіх участкаў дарог, рух на якіх не рэгулюецца сыгналамі рэгулявальніка або сьветлафора. Асноўныя знакі прыярытэту («Галоўная дарога», «Саступіць дарогу» і «Рух без спыненьня забаронены») маюць асаблівыя формы. Гэта зроблена для таго, каб у любую пару году кожны зь іх у любым стане можна было пазнаць паводле формы.

Знак 2.1 ставіцца беспасярэдне перад скрыжаваньнем, у тым ліку з таблічкай 7.13 — перад скрыжаваньнем з складанай пляніроўкай або на якім галоўная дарога зьмяняе напрамак. Пагатоў па-за населенымі пунктамі перад скрыжаваньнем, на якім галоўная дарога зьмяняе напрамак, знак 2.1 паўтараецца: першы знак 2.1 з таблічкамі 7.1.1 і 7.13 ставіцца на адлегласьці ад 100 да 150 мэтраў да скрыжаваньня, другі знак 2.1 з таблічкай 7.13 — беспасярэдне перад скрыжаваньнем. Знак 2.1, усталяваны з знакам 5.22.1 або 5.22.2, дае перавагу пры праезьдзе ўсіх скрыжаваньняў населенага пункта, разьмешчаных на дадзенай дарозе. Усталяваныя на рэгуляваных скрыжаваньнях знакі 2.1, 2.4, 2.5 не вызначаюць чарговасьць праезду скрыжаваньняў і асобных праезных частак дарогі, а інфармуюць кіроўцаў, што скрыжаваньні зьяўляюцца пазначанымі. Знакі 2.3.1-2.3.3 прымяняюцца па-за населенымі пунктамі для пазначэньня дарог, на якіх даецца перавага пры праезьдзе скрыжаваньняў, і ставяцца на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў да скрыжаваньня. Знак 2.3.4 ставіцца па-за населенымі пунктамі на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласьці ад 50 да 100 мэтраў да скрыжаваньня. Знак 2.4 ставіцца беспасярэдне перад скрыжаваньнем, а пры наяўнасьці паласы разгону — перад пачаткам гэтай паласы. Перад скрыжаваньнем, на якім галоўная дарога зьмяняе напрамак, знак 2.4 ставіцца з таблічкай 7.13. Па-за населенымі пунктамі на дарогах з удасканаленым пакрыцьцём знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 ставіцца на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў да скрыжаваньня. У населеных пунктах знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 можа ставіцца на адлегласьці ад 50 да 100 мэтраў да скрыжаваньня.

Больш інфармацыі Нумар знаку, Выява ...
Remove ads

Забараняльныя знакі

Забараняльныя і абмежавальныя знакі ўводзяць або адмяняюць пэўныя абмежаваньні дарожнага руху. Знакі маюць круглую форму, большасьць зь іх белыя з чырвонай аблямоўкай.

Дзеяньне не распаўсюджваецца:[8]:

  • знакаў 3.1-3.3, 3.18.1-3.19, 3.27 — на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах;
  • знакаў 3.2-3.8 — на транспартныя сродкі дарожна-эксплюатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабілі з нахіленай белай паласой на бартах і на іншыя транспартныя сродкі, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, разьмешчаныя ў пазначанай зоне (грамадзянаў, якія пражываюць або працуюць у дадзенай зоне), а таксама на транспартныя сродкі, якія належаць грамадзянам, якія пражываюць або працуюць у гэтай зоне, пры адсутнасьці іншых магчымасьцей іх пад’езду. Такія транспартныя сродкі павінныя ўяжджаць у пазначаную зону і выяжджаць зь яе на найбліжэйшым да месца прызначэньня скрыжаваньні;
  • знакаў 3.2, 3.3, 3.28-3.30 — на транспартныя сродкі, якія кіруюцца інвалідамі І або ІІ групы, ІІІ групы з парушэньнямі апорна-рухальнага апарату або транспартныя сродкі, якія перавозяць інвалідаў гэтых групаў;
  • знаку 3.4 — на грузавыя аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі пасажыраў;
  • знакаў 3.27-3.30 — на месцы, пазначаныя знакам 5.15;
  • знакаў 3.28-3.30 — на таксі з уключаным таксомэтрам.

Дзеяньне распаўсюджваецца:[9]:

  • знакаў 3.10, 3.27-3.30 — толькі на той бок дарогі, у якім (над якім) яны ўсталяваны. Дзеяньне знакаў 3.27-3.30, усталяваных на тэрыторыі, прылеглай да дарогі, распаўсюджваецца на гэтую тэрыторыю з улікам патрабаваньняў таблічак, усталяваных з такімі знакамі;
  • знакаў 3.16, 3.20.1, 3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30 — ад месца ўстаноўкі знаку да бліжэйшага пазначанага скрыжаваньня, пры гэтым у населеным пункце без пазначанага скрыжаваньня — да канца населенага пункта;
  • знакаў 3.18.1 і 3.18.2 — на скрыжаваньне, перад якім усталяваны знак, а таксама на бліжэйшае перасячэньне праезных частак дарог на скрыжаваньні, калі дарога, на якую ажыцьцяўляецца паварот, утрымлівае разьдзяляльную паласу (разьдзяляльную зону);
  • знакаў 3.24.1, 3.24.2, усталяваных перад населеным пунктам, пазначаным знакам 5.22.1 або 5.22.2, — да гэтага знака.

Зона дзеяньня можа быць зьменшаная для:[10] для:

  • знакаў 3.16, 3.26 — прымяненьнем таблічкі 7.2.1;
  • знакаў 3.20.1-3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2 — усталяваньнем у канцы зоны іх дзеяньня адпаведна знакаў 3.21.1, 3.21.2, 3.23, 3.25.1, 3.25.2 або прымяненьнем таблічкі 7.2.1;
  • знакаў 3.24.1, 3.24.2 — усталяваньнем гэтых знакаў зь іншым значэньнем максымальнай хуткасьці руху;
  • знакаў 3.27-3.30 — прымяненьнем таблічак 7.2.1, 7.2.2 або ўсталяваньнем у канцы зоны іх дзеяньня паўторных знакаў 3.27-3.30 з таблічкай 7.2.3.
Больш інфармацыі Нумар знаку, Выява ...
Remove ads

Прадпісальныя знакі

Прадпісальныя знакі прымяняюцца для пазначэньня неабходных напрамкаў, умоваў і рэжымаў руху.
Дзеяньне знакаў 4.1.1-4.1.6, усталяваных перад скрыжаваньнем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаваньне, калі знакі 4.1.1-4.1.6 або 5.8.1, 5.8.2, усталяваныя на ім, не даюць іншых прадпісаньняў (указаньняў).
Дзеяньне знакаў 4.1.1-4.1.6 не распаўсюджваецца на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах.
Дзеяньне знаку 4.1.1, усталяванага за скрыжаваньнем, распаўсюджваецца да наступнага пазначанага скрыжаваньня. Зона дзеяньня дадзенага знаку можа быць паменшаная прымяненьнем таблічкі 7.2.1.
Знакі 4.2.1 і 4.2.2 могуць прымяняцца групамі (ня менш за тры знакі) для пазначэньня лініі адхіленьня траекторыі руху транспартных сродкаў ад перашкоды для дарожнага руху.
Дзеяньне знакаў 4.4, 4.7, усталяваных з таблічкай 7.14 і разьмешчаных над паласой руху, распаўсюджваецца толькі на дадзеную паласу. Пры адсутнасьці таблічкі 7.14 дзеяньне гэтых знакаў распаўсюджваецца на ўсе палосы праезнай часткі дарогі дадзенага напрамку. Дзеяньне знакаў 4.4, 4.7, выявы якіх нанесеныя на поле знакаў 5.8.1, 5.8.2, 5.8.7, 5.8.8, распаўсюджваецца на адпаведныя палосы руху.
Дзеяньне знакаў 4.9.1-4.9.3 распаўсюджваецца на бліжэйшае скрыжаваньне.

Больш інфармацыі Нумар знаку, Выява ...
Remove ads

Інфармацыйна-ўказальныя знакі

Інфармацыйна-ўказальнымі знакамі ўводзяцца або адмяняюцца пэўныя рэжымы руху, а таксама інфармуюцца ўдзельнікі дарожнага руху аб разьмяшчэньні населеных пунктаў і іншых аб’ектаў.
Зялёны або сіні фон знакаў 5.20.1-5.21.2, усталяваных па-за населеным пунктам (уставак на знаках 5.20.1, 5.20.2, асобных палёў знаку 5.21.2), інфармуе аб тым, што рух да названага населенага пункту або да іншага аб’екта будзе ажыцьцяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе. Зялёны або сіні фон усталяваных у населеным пункце знакаў 5.20.1-5.21.2 інфармуе аб тым, што пасьля выезду з дадзенага населенага пункта рух да названага на знаку населенага пункту або да іншага аб’екту будзе ажыцьцяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе, белы фон — аб тым, што названы аб’ект знаходзіцца ў дадзеным населеным пункце.
Фон знакаў 5.24-5.26.1, 5.27, 5.28, усталяваных на аўтамагістралі, — зялёны.

Больш інфармацыі Нумар знаку, Выява ...
Remove ads

Знакі сэрвісу

Знакі сэрвісу інфармуюць аб разьмяшчэньні адпаведных аб’ектаў.
У ніжняй частцы знаку могуць наносіцца выявы знакаў 7.1.1, 7.1.3, 7.1.4 «Адлегласьць да аб’екту» белага колеру.

Больш інфармацыі Нумар знаку, Выява ...
Remove ads

Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі)

Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі) удакладняюць або абмяжоўваюць дзеяньне іншых дарожных знакаў.
Таблічкі разьмяшчаюцца беспасярэдне пад знакам, зь якім яны выкарыстаныя. Таблічкі 7.2.2 — 7.2.4, 7.13 пры разьмяшчэньні знакаў над праезнай часткай, узбочынай або тратуарам разьмяшчаюцца збоку ад знаку.

Больш інфармацыі Нумар знаку, Выява ...
Remove ads

Мінуўшчына

17 сьнежня 1992 году Камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 3 «Аб наданьні дзяржаўным стандартам былога СССР статусу міждзяржаўных і аб зьняцьці абмежаваньня тэрміну іх дзеяньня»[13]. Паводле гэтай Пастановы, у Беларусі працягнуў дзейнічаць ГОСТ 10807-78 «Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы», які набыў моц 1 студзеня 1980 году замест ГОСТ 10807-71[14].

26 лютага 1999 году Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову № 2 «Аб зацьвярджэньні, увядзеньні ў дзеяньне і зьмяненьні дзяржаўных стандартаў». Паводле Пастановы, зацьвердзілі «СТБ 1140-99 «Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы» зь 1 кастрычніка 1999 году замест ГОСТ 10807-78»[15]. У выніку ў Беларусі зьявіліся ўласныя дарожныя знакі, што сталі адпавядаць Венскаму пагадненьню 1968 году «Аб дарожных знаках і сыгналах» і Жэнэўскаму эўрапейскаму пагадненью 1971 году, што дапаўняла Венскае. Распрацоўнікам СТБ 1140-99 выступіла НВА «Белаўтадарпрагрэс»[16].

31 кастрычніка 2013 году Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (ДКС Беларусі) ухваліў Пастанову № 56 «Аб зацьвярджэньні, увядзеньні ў дзеяньне, адмене і зьмяненьні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармаваньня і стандартызацыі...». Паводле Пастановы, зь 1 ліпеня 2014 году ўвялі ў дзеяньне СТБ 1140-2013 «Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху. Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы» замест СТБ 1140-99[17]. Распрацоўнікам СТБ 1140-2013 было УП «Беларускі дарожны навукова-дасьледчы інстытут» («БелдарНДІ»)[18]. 7 жніўня 2018 году ДКС Беларусі ўхваліў Пастанову № 42, паводле якой зацьвердзіў Зьмяненьне № 1 у СТБ 1140-2013 ад 1 сакавіка 2019 году[19]. Згодна з Пастановай дадалі 18 дарожных знакаў: 1 папераджальны знак пра камэру з фотафіксацыяй (1.36), 8 прадпісальных знакаў для ўпарадкаваньня руху на пешаходна-роварных дарожках (4.5.3-4, 4.6.3-4 і 4.11.1-4), 2 інфармацыйна-ўказальныя знакі з схемай руху і паказальнікам напрамку да пункту дарожнай аплаты «БелТол» (5.20.4 і 5.44), 4 знакі сэрвісу пра станцыі зарадкі і сумешчаныя зь імі АЗС (6.3.4-7), а таксама 3 адпаведныя таблічкі (7.4.9 і 7.24-25)[6]. Новыя знакі былі рэкамэндацыйнымі, таму засталіся па-за Правіламі дарожнага руху[5].

Remove ads

Заўвагі

  1. удасканаленае пакрыцьцё — пакрыцьцё дарогі з асфальтабэтонных або цэмэнтабетонных сумесяў, з друзавых, гравійных, шлакавых або іншых мінэральных матэрыялаў, апрацаваных арганічнымі або мінэральнымі вяжучымі матэрыяламі, а таксама з штучных матэрыялаў: брукаванкі, каменю, клінкеру, мазаікі і да т. п.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads