Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржа́ўны камітэ́т па стандартыза́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Дзяржкамстандарт Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць забесьпячэньне адзінства вымярэньняў. З 19 студзеня 2019 году пасаду займае Валянцін Татарыцкі.
Remove ads
Будова
- Апарат — 4 управы, 2 дэпартамэнты і аддзел;
- Прадпрыемствы — «Беларускі дзяржаўны інстытут мэтралёгіі», «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сэртыфікацыі», «Беларускі дзяржаўны цэнтар акрэдытацыі», «Галоўдзяржбудэкспэртыза», «Завод Эталён», «Цэнтар выпрабаваньняў і сэртыфікацыі TOOT».
- Беларускі дзяржаўны інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па стандартызацыі, мэтралёгіі і кіраваньню якасьцю.
Remove ads
Задачы
Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:
- забесьпячэньне адзінства вымярэньняў;
- ладжаньне навукова-дасьледніцкіх і досьледна-канструктарскіх працаў дзеля вызначэньня выніковасьці выкарыстаньня паліва ды энэргіі;
- касаваньне тэхнічных перашкодаў у гандлі;
- нагляд за адпаведнасьцю заканадаўству энэргаспажываньня абсталяваньнем;
- нагляд за бясьпечнасьцю будаўніцтва;
- нагляд за выдаткоўваньнем паліва, цеплавой энэргіі ды электрычнасьці;
- нагляд за вымярэньнямі;
- міжнародная супраца ў забесьпячэньні адзінства вымярэньняў, ацэньваньня адпаведнасьці й выкарыстаньня паліва ды энэргіі.
Remove ads
Паўнамоцтвы
Паводле ўставы ведамства мае паўнамоцтвы на:
- выданьне ведамаснага заканадаўства;
- вызначэньне парадку вымярэньняў у прамысловасьці;
- увядзеньне, касаваньне й зьмяненьне дзяржаўных вымярэньняў;
- заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
- ухваленьне складу ды статутаў тэхнічных камітэтаў;
- вызначэньне парадку ацэньваньня адпаведнасьці ды нагляду за выкананьнем правілаў вымярэньня;
- ухваленьне правілаў допуску юрыдычных асобаў да выпрабаваньня прыладаў вымярэньня й каліброўкі;
- прыцягненьне юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў да адказнасьці за парушэньне адзінства вымярэньняў ды выданьне загадаў аб забароне вытворчасьці й збыту небясьпечных тавараў;
- прыцягненьне юрыдычных ды фізычных асобаў за тэхнічнага заканадаўства аб дойлідзтве й будаўніцтве;
- ухваленьне сьпісу прадметаў, што падлягаюць ацэньваньню на адпаведнасьць;
- прыцягненьне адмыслоўцаў і абсталяваньня да ведамаснага нагляду;
- запыт і атрыманьне ад юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў зьвестак для ведамаснага нагляду;
- адбор узораў тавараў для вызначэньня адпаведнасьці тэхнічнаму заканадаўству;
- ухваленьне адцінкаў часу на пасьведчаньне, прыём ды ўлік заяваў аб адпаведнасьці, выпрабаваньні й каліброўцы сродкаў вымярэньня;
- вонкавагаспадарчую дзейнасьць;
- прыцягненьне на падставе дамоваў адмыслоўцаў да працы ў ведамасных нарадах;
- атрыманьне зводных зьвестак ад органаў Статыстычнага камітэту;
- запыт зьвестак ва ўстановах;
- стварэньне інавацыйнага фонду;
- вызначэньне сьпісу сродкаў вымярэньняў, дапушчальных толькі пасьля іх паверкі;
- удзел у зьвязах і міжнародных арганізацыях[4].
Мінуўшчына
Камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі дзейнічаў пры ўрадзе, пакуль у 1994 годзе яго не ўлучылі ў склад Міністэрства адукацыі і навукі. Пастановай ад 11 красавіка 1997 году № 321 урад зноў надаў камітэту ўставу самастойнага ведамства[5]. Паводле ўказу прэзыдэнта ад 5 траўня 2006 № 289 камітэт зьмяніў назоў на Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі ў выніку ўлучэньня ў яго склад Камітэта па энэргаэфэктыўнасьці й дэпартамэнта дзяржаўнага будаўнічага нагляду, што дагэтуль належаў Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва[6].
За 2020 году зацьвердзілі звыш 730 дзяржаўных стандартаў, зь іх 575 ДАСТаў (79 %) і 158 СТБ. Сярод іх 278 ДАСТаў (48 %) і 106 СТБ (67 %) прывялі ў адпаведнасьць зь міжнароднымі патрабаваньнямі[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads