Дарувар

места ў Харватыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дарувар
Remove ads

Дарувар (па-харвацку: Daruvar) — горад ў цэнтральнай Харватыі, Знаходзіцца ў Белаварска-Білагорскай жупаніі. У 2011 годзе — 11 633 жыхары.

Хуткія факты

Першая школа была заснаваная тут у 1856 годзе. У 1866 годзе пачала працаваць школа для кабет.

У горадзе дзейнічае касьцёл і Заля царства сьведкаў Еговы.

Remove ads

Гісторыя

Паселішча на месцы сучаснага мястэчка зьявілася да нашай эры. Кельцкія плямёны жылі каля гарачых лячэбных крыніц у Даруварскай даліне.

У складзе Рымскай імпэрыі мясцовыя кельты мелі аўтаномію, іх сталіца называлася Аква Балісае (Aqua Balissae), і знаходзілася на месцы сучаснага Дарувару. Горад і гарачыя крыніцы неаднаразова наведвалі імпэратары.

У VII стагодзьдзі рэгіён засялілі славяне. Горад да XVIII стагодзьдзя быў вядомы пад рознымі назвамі — Падбор’е, Топліце, Добракучэ.

У 1543 годзе мястэчка захапілі туркі і ператварылі ў турэцкі ўмацаваны пункт на граніцы з імпэрыяй Габсбургаў. У 1699 годзе туркі былі выбіты аўстрыйскай арміяй.

У 1771 годзе Падбор’е і ваколіцы сталі ўласнасьцю князя Антуна Янковіча. Ён пераназваў Подборэе ў Дарувар (ад вугорскага «Daru» — журавель) і мэтанакіравана заняўся стварэньнем вакол лячэбных крыніц курортнай інфраструктуры.

У 1837 годзе Дарувар атрымаў статус вольнага каралеўскага гораду.

Падчас вайны за незалежнасьць Харватыі ў 1990-х гадах у ваколіца адбываліся баі, якія нанесьлі Дарувару значную шкоду. З гораду сышло шмат сэрбскага насельніцтва, якое да вайны складала 33,47%. Поасьля заканчэньня вайны разбураныя будынкі былі адноўленыя.

Remove ads

Інфармацыя для турыстаў

  • Мінэральныя крыніцы. Санаторыі на крыніцах прыцягваюць шмат турыстаў.
  • Царква сьв. Тройцы. Пабудаваная ў 1764 годзе.
  • Сэрбская праваслаўная царква (XVII ст)
  • Замак князя Янковіча. пабудаваны ў 1777 годзе.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads