Дарыё Срна
харвацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дарыё Срна (па-харвацку: Darijo Srna; нар. 1 траўня 1982 году, Меткавіч, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі. Заслужаны майстар спорту Ўкраіны (2009).
Remove ads
Кар’ера
«Хайдук»
Пасьля заканчэньня акадэміі Дарыё апынуўся ў спліцкім «Хайдуке», колеры якога ў той час абаранялі Мілан Рапаіч, Іван Лека, Матэ Біліч, Сьціпэ Плецікоша. Калі Дарыё ў 17 гадоў выступаў за юніёрскую каманду, яго падключылі да асновы. «Хайдук» гуляў з загрэбскім «Дынама» ў фінале Кубка Харватыі, тады «Хайдук» атрымаў паразу зь лікам 1:3. Гэта быў першы матч Дарыё, ён выйшаў на поле на 65-й хвіліне й атрымаў чырвоную картку за тое, што ўдарыў суперніка ў твар. Праз два гады ў 19 гадоў стаў чэмпіёнам Харватыі.
«Шахтар»
Мог перайсьці ў «Шальке-04», дортмундзкую «Барусію», «Рому», «Кайзэрсьляўтэрн» і кіеўскае «Дынама»[4]. Аднак «Шахтар» быў найбольш пэўны й прапанаваў найлепшыя ўмовы кантракту. Таксама некалькі чалавек з былой Югаславіі зьехалі ва Ўкраіну, і Дарыё прыняў прапанову з Данецка.
Харвацкі легіянэр дэбютаваў у «Шахтары» 12 ліпеня 2003 году ў матчы супраць запароскага «Мэталюргу». Бэрнд Шустэр на 76-й хвіліне паядынку выпусьціў Срна на замену замест бразыльца Брандана. Гэты матч завяршыўся буйной перамогай «аранжава-чорных» зь лікам 3:0. Першы матч за «Шахтар» у эўракубках згуляў у першым раўндзе Кубка УЭФА 24 жніўня 2003 году супраць бухарэсцкага «Дынама Бухарэст»[5].
Пасьля сканчэньня кар’еры гульца працуе асыстэнтам галоўнага трэнэра Луіша Каштру ў данецкім «Шахтары»[6].
Remove ads
Міжнародныя выступы
У зборнай Харватыі дэбютаваў у лістападзе 2002 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі.
Дасягненьні
Хайдук
- Чэмпіён Харватыі: 2001
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2003
Шахтар
- Чэмпіён Украіны (9): 2005, 2006, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2017
- Уладальнік Кубка Ўкраіны (7): 2004, 2008, 2011, 2012, 2013, 2016, 2017
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны (8): 2005, 2008, 2010, 2012, 2013, 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2009
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads