Кальяры (футбольны клюб)

італьянскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Кальяры (футбольны клюб)
Remove ads

«Калья́ры» (па-італьянску: Cagliari Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Кальяры, з выспы Сардынія. Чэмпіён Італіі (1970). Клюб быў утвораны 20 жніўня 1920 году й у цяперашні час гуляе ў італьянскай Сэрыі Б, правёўшы сэзоны ад 2016 году ў розыгрышах Сэрыі А.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

Клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Італіі толькі аднойчы ў сэзоне 1969—1970 гадоў, калі за каманду гуляў найлепшы бамбардзір клюбу й нацыянальнай зборнай усіх часоў Люіджы Рыва. Колерамі каманды зьяўляюцца сіні й чырвоны. Часовым стадыёнам клюбу, на якім каманда праводзіць свае хатнія гульні, зьяўляецца «Стадыё Сант’Элія», які здольны зьмясьціць 16 200 аматараў футболу.

Remove ads

Гісторыя

«Кальяры» стаў першым адзіным пераможцам Сэрыі C у сэзоне 1951—1952 гадоў, то бок да гэтага часу тытул пераможца гэтай лігі разьмяркоўваўся на некалькі клюбаў. Большую частку 1950-х гадоў клюб правёў у Сэрыі Б, страціўшы прасоўваньне ў плэй-оф у 1954 годзе. Пасьля спуску да Сэрыі C ў пачатку 1960-х гадоў, рост «Кальяры» быў мэтэорным, то бок у канчатковым выніку клюб дасягнуў прасоўваньня ў Сэрыю А ў 1964 годзе.

Сярод асноўных гульцоў клюбу ў тыя часы варта адзначыць абаронцу Марыё Мартырадона, паўабаронцаў П’ерлюіджы Чэра, Нэнэ й Рычыёцьці Грэацьці, а таксама выбітнага нападніка Люіджы Рыва. Першую палову чэмпіянату клюб правёў даволі дрэнна, займаючы апошнюю пазыцыю з 9 пунктамі на рахунку. Аднак дзякуючы дзіўнай другой палове чэмпіянату «Кальяры», здолеўшы перамагчы клюбы, як то «Ювэнтус» і «Мілян», здолеў завершыць сэзон на 7 месцы з 34 пунктамі. Праз два сэзоны Рыва ўпершы раз стаў найлепшым бамбардзіраў чэмпіянату, а клюб меў на сваім рахунку лепшы абарончы паказчык лігі.

Улетку 1967 году «Кальяры» згуляў сэзон у Паўночнай Амэрыцы, выступаючы ў лізе United Soccer Association. Гэтая ліга ўключала клюбы з Эўропы й Паўднёвай Амэрыкі, якія гулялі прадстаўляючы амэрыканскія й канадзкія гарады, і кожны зь іх абраў для сябе новую назву, каб асацыявацца з рэпрэзэнтуючым горадам. Такім чынам, «Кальяры» абраў для сябе назоў «Чыкага Мустангз». Клюб скончыў чэмпіянат на сумесным другім месцы ў Заходняй дывізіёне з 13 пунктамі. Найлепшым бамбардзірам лігі стаў гулец клюбу Рабэрта Банінсэньня, які забіў 10 галоў у браму супернікаў.

У сэзоне 1968—1969 гадоў «Кальяры» рэальна прэтэндаваў у званьне чэмпіёну Італіі, вырашаючы гэта разам з «Фіярэнтынай» і «Мілянам». У канчатковым вынікам чэмпіёнам стала «Фіярэнтына», аднак на наступны сэзон «Кальяры» здолела перамагчы ў чэмпіянаце, разам з Анджэлё Дамэнгіні, які толькі зьявіўся ў складзе клюбу. «Кальяры» за чэмпіянат атрымала толькі дзьве паразы й прапусьціла 11 мячоў, найменшую колькасьць гадоў у любой буйной эўрапейскай лізе на сёньняшні дзень. Рыва стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва. Акрамя таго Чэра, Дамэнгіні й Рыва прадстаўлялі зборную Італіі на чэмпіянаце сьвету 1970 году.

У 1970-я гады адбылося паступовае зьніжэньне вынікаў клюбу, «Кальяры» вылецела зь лігі ў 1976 годзе разам з заканчэньнем кар’еры Рывы.

Remove ads

Дасягненньні

Склад

Актуальны на 14 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Былыя гульцы

  • Маўра Эспазыта (2001—2007)
  • Марыё Мартырадона (1962-1973)
  • Люіджы Рыва (1963—1976)
  • Рычыёцьці Грэацьці (1963-1972)
  • П’ерлюіджы Чэра (1964-1973)
  • Нэнэ (1964—1976)
  • Рабэрта Банінсэньня (1966—1969)
  • Анджэлё Дамэнгіні (1969—1973)
  • Марка Паяч (2018-2019)
  • Марка Андрэольлі (2017—2019)
  • Даніеле Дэсэна (2012—2018)
  • Сымонэ Арэсьці (2006-2009)
  • Сымонэ Падаін (2016—2019)
  • Марка Саў (2011—2018)
  • Дарыё Срна (2018—2019)

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads