Даўгавечнік
чалавек, які дажыў да 90 гадоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўгаве́чнік[1] — чалавек, які дажыў да 90 гадоў[2]. Іншыя назвы: векавіт[3], доўгажыхар.
У культуры
Драматург Анатоль Дзялендзік напісаў радыёп’есу «Даўгавечнік»[4].
Беларусь
На 1 кастрычніка 2013 году ў Беларусі пражывала 558 стагадовых векавітаў, зь іх 483 (86%) жанчыны. Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, 9 зь іх пераадолелі 110-гадовы ўзрост. Сярод іх было 3 жанчыны і 1 мужчына ў веку 113 гадоў, якія нарадзіліся ў 1900 годзе[5]. На 15 чэрвеня 2020 году ў Беларусі налічвалася 43 980 даўгавечнікаў у веку 90—99 гадоў (0,5% насельніцтва Беларусі). Яшчэ 428 чалавек перасягнулі стагадовы ўзрост. Больш за ўсё даўгавечнікаў пражывала ў Віцебскай вобласьці. Паводле Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, большасьць даўгавечнікаў пражывала ў сельскай мясцовасьці і мела звычку пастаянна цялесна працаваць на сьвежым паветры, а таксама харчавацца прыроднай ежай[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads