Даўлеканава

горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Даўлеканава
Remove ads

Даўлека́нава (па-расейску: Давлеканово; па-башкірску: Дәүләкән) — горад у Расеі, разьмешчаны ў Башкартастане. Адміністрацыйны цэнтар Даўлеканаўскага раёну, разьмешчаны за 96 км ад Уфы. Колькасьць насельніцтва на стане на 2019 год складала 23499 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядомая як селішча башкіраў з XVIII стагодзьдзя, цесна зьвязанае з імём Даўлеканам Сыртланавым. Выгаднае геаграфічнае становішча дазволіла Даўлеканава стаць важным эканамічным цэнтрам, да якога цягнуліся суседнія селішчы. У паселішчы была пабудаваная чыгуначная станыя, якая хутка ператварылася ў буйны цэнтар гандлю хлебам і месца правядзеньня кірмашоў. У пэрыяд з 1893 па 1913 гады з станцыі вывезена больш за 15 млн пудоў хлебу, што складала амаль пятую частку хлебных грузаў Уфімскай губэрні. Хлеб з Даўлеканава адпраўляўся як у прыгранічныя куткі імпэрыі, гэтак і за мяжу. У 1913 годзе за кошт пазыкі дзяржаўнага банку быў збудаваны элеватар, разьлічаны на захоўваньне мільёна пудоў збожжа.

Тады ж пачала разьвівацца і прамысловасьць. Першы млын была пабудаваны ў 1908 годзе, і ўжо за першае дзесяцігодзьдзе XX стагодзьдзя іх было пабудавана больш за дзясятак. У 1911 годзе адкрыўся першы земскі шпіталь з амбуляторыяй, а ў 1913 годзе створаны асобны Даўлеканаўскі мэдычны вучастак.

За часам грамадзянскай вайны горад прыйшоў у заняпад. Прадпрыемствы празь недахоп сыравіны і паліва часта зачыняліся. Праз разруху, прастой прадпрыемстваў, чырвонага і белага тэрору частка насельніцтва гораду пакінула яго. Пагоршыў сытуацыю голад 1921 году. У пэрыяду НЭП паселішча ўноўку ажывілася.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads