Уфа

горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Уфа
Remove ads

Уфа́ (па-башкірску: Өфө) — горад у Расеі, сталіца Башкартастану. Насельніцтва на 2005 год — 1,043 млн чалавек у межах муніцыпальнага фармаваньня (11-е месца ў РФ), 1 130 млн чалавек у аглямэрацыі (14-е). Плошча 753,7 км², горад выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 50 км.

Хуткія факты

Горад разьмешчаны на беразе ракі Белай, пры ўпадзеньні ў яе рэк Уфы і Дзёмы, у межах Прыбельскай узгоркавата-хвалістай раўніны, за 100 км да захаду ад перадавых хрыбтоў Башкірскага (Паўднёвага) Уралу.

Уфа знаходзіцца ў паўночна-лесастэпавай падзоне ўмеранага поясу. Клімат кантынэнтальны, досыць вільготны, лета цёплае, зіма ўмерана халодная і працяглая. Сярэдняя тэмпэратура студзеня —14,6 °C, мінімальная —40 °C; ліпеня +19,3 °C, максымальная +40 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў 419 мм.

Пераважнымі рэлігіямі ў горадзе зьяўляюцца іслам і хрысьціянства ў выглядзе Расейскай праваслаўнай царквы. Ва Ўфе знаходзіцца Цэнтральнае духоўнае ўпраўленьне мусульманаў Эўрапейскай часткі Расеі, Сыбіры і Казахстана.

Remove ads

Гісторыя

Горад заснаваны ў 1574 годзе, калі паўстала неабходнасьць умацаваньня паўднёва-ўсходніх межаў расейскай дзяржавы пасьля авалоданьня башкірскімі землямі. З гістарычных дакумэнтаў вядома, што пасьля заваяваньня Казанскага ханства, расейскія амбасадары, маючы пры сабе граматы Івана Жахлівага, езьдзілі ў Башкірыю, заклікаючы башкірскія плямёны прыняць расейскае падданства. Праз 17 гадоў, пасьля далучэньня Башкірыі да Расеі, каля зьліцьця рэк Уфы і Белай каля Старога казанскага гасьцінца быў закладзены невялікі ўмацаваны пункт — Уфімская крэпасьць. Да гэтага часу не было яшчэ ніводнага гораду на ўсход ад яе, аж да самага Ціхага акіяну.

Thumb
Уфа на пачатку XX стагодзьдзя. Каляровая фатаграфія Сяргея Пракудзіна-Горскага

У XVII—XVIII стагодзьдзях Уфа паступова ператвараецца з гораду-крэпасьці ў палітычны і эканамічны цэнтар краю. З 1708 году знаходзіцца ў складзе Казанскай губэрні; з 1728 цэнтар Уфімскай правінцыі, ваявода якой падпарадкоўваўся непасрэдна Сэнату; з 1744 прылічана да Арэнбурскай губэрні; зь сьнежня 1781 — цэнтар Уфімскага намесьніцтва, губэрнатарам прызначаны Іван Варфаламеевіч Ламб. З 1796 Уфа ізноў у складзе Арэнбурскай губэрні, з 1802 году — губэрнскі горад з рэзыдэнцыяй губэрнатара і губэрнскіх установаў; з 1865 — цэнтар Уфімскай губэрні. З чэрвеня 1922 Уфа — сталіца БАССР.

Прамысловае разьвіцьцё Ўфы пачалося ў XIX стагодзьдзі. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў горадзе мелася больш дзясятка гарбарняў і некалькі прыстаняў. На лёс гораду вялікі ўплыў аказала адкрыцьцё ў 1870 годзе рэгулярнага суднаходзтва па рацэ Белай і будаўніцтва Самара-Залатавустаўскай (цяпер Куйбышаўскай) чыгункі (1888—1892 гг.). У горадзе зьявіліся паравыя млыны, тартакі (лесапільныя заводы), чыгуначныя і суднарамонтныя майстэрні. У канцы XIX стагодзьдзя ва Ўфе дзейнічала каля 30 фабрык і заводаў: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, дрэваапрацовачныя, сылікатныя, таксама чыгуначныя і суднарамонтныя майстэрні, гарбарныя. Значнае месца займаў гандаль хлебам і мясам.

У 1922 годзе Ўфа была абвешчаная сталіцай Башкірскай АССР. У гады першай пяцігодкі будуецца маторабудаўнічы завод і ЦЭЦ, а з адкрыцьцём у 1939 годзе башкірскай нафты вырас Уфімскі нафтаперапрацоўчы завод. Канец 20—30-х гг. XX стагодзьдзя характарызуецца хуткім разьвіцьцём гораду. Валавая прадукцыя прамысловасьці павялічылася тады ў 16 разоў. Уступілі ў лад Уфімскі прамысловы камбінат (Уфімская запалкавая фабрыка і фанэрная фабрыка, лесапільны, дубільна-экстрактны завод), прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці. У гады Вялікай Айчыннай вайны ва Ўфу былі эвакуяваныя дзясяткі прамысловых прадпрыемстваў, шматлікія ўстановы, шэраг навукова-дасьледчых інстытутаў (напрыклад, у 1942 годзе ва Ўфу з Рыбінска быў эвакуяваны Ўфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны ўнівэрсытэт). Уфа пасьляваенных гадоў — гэта цэнтар засваеньня нафтавых багацьцяў Башкірыі. Зьявіўся яшчэ адзін нафтаперапрацоўчы завод — Нова-Ўфімскі. Сьледам, з розьніцай у некалькі гадоў, запрацаваў трэці нафтаперапрацоўчы завод. Гэтыя тры заводы ператварылі Ўфу ў найбуйнейшы цэнтар нафтаперапрацоўкі. Побач з тым у горадзе разьвіваецца хімічная прамысловасьць, машынабудаваньне.

Remove ads

Адміністрацыйнны падзел

Ва Ўфе маецца 7 адміністрацыйных раёнаў:

  • Дзёмскі
  • Калінінскі
  • Кіраўскі
  • Ленінскі
  • Кастрычніцкі
  • Арджанікідзаўскі
  • Савецкі

Найбуйнейшыя «нефармальныя» раёны і мікрараёны:

  • Чарнікоўка
  • Сіпайлава
  • Ніжагародка
  • Зялёны Гай
  • Шакша
  • Інорс
  • Затон

Насельніцтва

Больш інфармацыі Гады, Колькасьць насельніцтва (чалавек) ...

Адукацыя

Першай навучальнай установай, якая навучала па праграме вышэйшай адукацыі, быў Уфімскі настаўніцкі інстытут, арганізаваны ў 1918 годзе. У 1920 годзе ён быў ператвораны ў Інстытут народнай адукацыі, затым — у Пэдагагічны інстытут, у 1957 годзе — у БДУ. У цяперашні час г. Уфа і Рэспубліка Башкартастан падрыхтоўвае спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй у 11 самастойных дзяржаўных ВНУ па 169 кірунках і спэцыяльнасьцях. Агульны кантынгент студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў складае больш за 50 тысячаў чалавек. Падрыхтоўка спэцыялістаў сярэдняга зьвяну зьдзяйсьняецца ў 76 сярэдніх спэцыяльных навучальных установах па 109 кірунках. Падрыхтоўку навукова-пэдагагічных кадраў зьдзяйсьняюць 11 асьпірантураў вышэйшых навучальных установаў.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы

Дзяржаўныя ВНУ:

  • Башкірскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (БДУ)
  • Уфімскі дзяржаўны нафтавы тэхнічны ўнівэрсытэт (УДНТУ)
  • Уфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны ўнівэрсытэт (УДАТУ)
  • Башкірскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (БДМУ)
  • Башкірскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт (БДАУ)
  • Башкірскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (БДПУ)
  • Уфімскі юрыдычны інстытут Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Фэдэрацыі (УЮІ МУС РФ)
  • Уфімскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (УВВАВЛ)
  • Башкірская акадэмія дзяржаўнай службы і кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Башкартастан (БАДСК)
  • Уфімская дзяржаўная акадэмія эканомікі і сэрвісу
  • Уфімская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Філіялы дзяржаўных ВНУ:

  • Філіял Усерасейскага завочнага фінансава-эканамічнага інстытуту ў г. Уфе
  • Уфімскі філіял Расейскага дзяржаўнага сацыяльнага ўнівэрсытэту
  • Філіял Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі
  • Башкірскі Філіял Акадэміі працы і сацыяльных адносін
  • Уфімскі (інстытут) філіял Расейскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэт
  • Башкірскі каапэратыўны інстытут (філіял) Маскоўскага ўнівэрсытэту спажывецкай каапэрацыі
  • Уфімскі філіял Арэнбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
  • Уфімскі філіял Чалябінскай дзяржаўнай акадэміі культуры і мастацтваў
  • Уфімскі філіял Уральскай дзяржаўнай акадэміі фізычнай культуры
  • Філіял Маскоўскага дзяржаўнага адкрытага пэдагагічнага ўнівэрсытэту ім. М. А. Шолахава ў г. Уфе
  • Уфімскі філіял Уральскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі
  • Філіял Самарскай дзяржаўнай акадэміі шляхоў зносінаў у г. Уфе
  • Філіял Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту камэрцыі

Недзяржаўныя ВНУ:

  • Усходні інстытут эканомікі, гуманітарных навук, кіраваньня і права (Арганізацыйна-прававая форма: недзяржаўная ВНУ)
  • Уфімскі інстытут камэрцыі і права (Арганізацыйна-прававая форма: недзяржаўная ВНУ)

Філіялы недзяржаўных ВНУ:

  • Уфімскі філіял Сталічнага гуманітарнага інстытуту
  • Уфімскі філіял інстытуту эканамічных пераўтварэньняў і кіраваньня рынкам г. Масквы
  • Уфімскі філіял Сучаснай гуманітарнай акадэміі
Remove ads

Транспарт

Уфа — буйны транспартны вузел: чыгуначныя, трубаправодныя, аўтамабільныя магістралі, паветраныя і рачныя шляхі злучаюць сталіцу Башкартастана зь іншымі рэгіёнамі Расеі.

Суднаходная рака Белая з сваім прытокам Уфой перасякаецца тут з Транссыбірскай магістральлю. Аўтамабільныя дарогі злучаюць горад з Масквой, Чалябінскам, Казаньню, Самарай і Арэнбургам. Па паўднёвай ускраіне гораду праходзіць фэдэральная аўтадарога М5 «Урал».

Сувязь з раёнамі Рэспублікі Башкартастан і найбліжэйшымі суседзямі падтрымліваецца аўтобуснымі зносінамі з Паўднёвага і Паўночнага аўтавакзалаў. З 1938 г. у горадзе Ўфе дзейнічаюць рэгулярныя авіялініі. Чыгуначныя магістралі, якія праходзяць праз горад Уфа, забясьпечваюць сувязь заходніх і цэнтральных раёнаў Расеі з Уралам і Сыбірру.

Трубаправодны транспарт зьдзяйсьняе перапампоўку іх транзытных плыняў па тэрыторыі Рэспублікі, тым самым, захоўваючы адзінства транспартнай сыстэмы Рэспублікі Башкартастан і Расейскай Фэдэрацыі.

У якасьці гарадзкога транспарту працуюць аўтобусы, тралейбусы і трамваі. Будаўніцтва мэтро замарожана.

Непадалёк ад Уфы стаіць Міжнародны аэрапорт Уфа.

Remove ads

Прамысловасьць

  • ААТ «Уфімскае маторабудаўнічае вытворчае аб’яднаньне»
  • Уфімскі завод эластамэрных матэрыялаў, вырабаў і канструкцыяў
  • ФДУП Уфімскае прыборабудаўнічае вытворчае аб’яднаньне
  • «Гідраўліка»
  • Уфімскі вітамінавы завод
  • Уфімскі цеплавозарамонтны завод
  • Канцэрн «БЭТО» — Башкірскае электратэхнічнае аб’яднаньне
  • ФДУП Уфімскае агрэгатна-вытворчае аб’яднаньне
  • Завод чарцёжных прыбораў
  • Уфімскі завод апаратнай сувязі
  • Прамсувязь
  • Завод «Электрон»
  • Уфімскі завод «Сынтэзсьпірт» — УЗСС
  • Лікёра-гарэлкавы завод
  • Кандытарская фабрыка «Харрыс-Кондзі»
  • Папяровы камбінат
  • Швейная фабрыка «8 марта»
  • Трыкатажная фабрыка
  • Электралямпавы завод
Remove ads

Культура

Thumb
Дом культуры «Нафтавік»

Першая друкарня ў Уфе адкрылася ў 1801 годзе для канцылярскіх патрэбаў (Віталь Паўлаў, часопіс «Урал», №2, 2003 г. ).

У Уфе працуюць ня менш шасьці тэатраў: Дзяржаўны тэатар опэры і балета, Башкірскі акадэмічны тэатар драмы, моладзевы і лялечны тэатры, татарскі тэатар «Нур» і Рускі акадэмічны тэатар драмы Башкартастана.

У горадзе маецца каля 15 музэяў, сярод іх нацыянальны музэй, музэй баявой славы, музэй археалёгіі і этнаграфіі, музэй геалёгіі і карысных выкапняў, музэй лесу. Адчынены для наведвальнікаў мэмарыяльныя хаты-музэі: З. Т. Аксакава, У. І. Леніна, М. Гафуры, А. Э. Цюлькіна, Ш. Худайбердзіна.

У 1918 г. у Ўфе працаваў вядомы чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак. Тут ён выдаваў газэты «Наш шлях», «Чырвоная Эўропа», напісаў сэрыю апавяданьняў і фэльетонаў («Зь дзёньніка ўфімскага буржуа», «Уфімскі Іван Іванавіч», «Аб уфімскім разбойніку, крамніку Булакуліне», «Правялебны ўладар Андрэй», «Два стрэлы»).

У 1939 годзе быў заснаваны Ансамбаль народнага танца імя Файзі Гаскарава.

Remove ads

Асобы

  • Сяргей Аксакаў (1791—1859) — пісьменьнік-клясык, мэмуарыст, тэатральны й літаратурны крытык, журналіст
  • Мікалай Гурвіч (1828—1914) — лекар, эканаміст, гісторык, этнограф, географ, адзін зь першых прафэсійных статыстыкаў Башкірыі
  • Аляксандар Ключароў — уфімскі губэрнатар (1905—1911), рэдактар «Уфімскага краю»
  • Мустай Карым (1919—2005) — башкірскі паэт і пісьменьнік
  • Міхаіл Несьцераў (1862—1942) — жывапісец, чалец перасоўнікаў
  • Рудольф Нурыеў (1938—1993) — танцоўшчык, харэограф, пастаноўшчык балетаў
  • Пётар Талстой — галосны павятовага земскага сходу, рэдактар «Уфімскага весьніка» й «Весьніка Уфы»
  • Зэмфіра Рамазанава (н. 1976) — сьпявачка, паэтка, лідэр музычнага гурту «Zемфира»
  • Юры Шаўчук (н. 1957) — сьпявак, паэт і прадусар, лідэр музычнага гурту ДДТ
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads