Даўрэн Кыстаўбаеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўрэн Кыстаўбаеў (па-казаску: Дәурен Қыстаубаев; 4 лютага 1990, Алматы, КССР) — казахстанскі кібэрспартовец, прафэсійны гулец у Counter-Strike. Чэмпіён PGL Major Kraków у складзе Gambit Esports[1].
Remove ads
Кар’ера
Срэбны прызэр сьвету паводле WCG 2005.
Даўрэн, які гуляў у такіх камандах, як k23, NEXT.kz, UNiTED, пераходзіць на новую кібэрспартовую дысцыпліну Counter-Strike: Global Offensive, дзе гуляў у Virtus.pro.
6 чэрвеня 2013 року праз асабістыя праблемы Даўрэна замянілі на GuardiaN[2].
Вырашыўшы свае праблемы, AdreN перайшоў у маладую каманду «Astana Dragons». Пасьля некалькіх месяцаў каманда распусьцілася пасьля таго, як не апраўдала чаканьняў[3], але 9 сакавіка 2014 каманда вяртаецца пад банэрам HellRaisers.
У верасьні Даўрэн пакідае HellRaisers празь нестабільныя вынікі. Адразу ж ён далучыўся да каманды dAT.Team, замяніўшы ў ёй капітана Pr1zraK’a, але 15 студзеня ён пакідае каманду і зноў вяртаецца ў HellRaisers разам з flamie, замяніўшы s1mple і markeloff, якія пакінулі каманду[4].
Праз тое, што каманда ня здолела трапіць на DreamHack Open Cluj-Napoca 2015, Даўрэн зьмяняе каманду на Gambit Esports. Пасьля несуцяшальных вынікаў у пэрыяд жніўня 2017 року па кастрычнік 2018 року, з 17 кастрычніка 2018 року выстаўлены на трансфэр.
З 7 студзеня 2019 року AdreN становіцца гульцом FaZe Clan[5]. Кантракт разьлічаны да сканчэньня Intel Extreme Masters Season XIII — Katowice Major 2019, то бок да 3 сакавіка. Трэнэрам каманды стаў Янка Паўнавіч, які раней працаваў з MIBR, замяніўшы сыйшоўшага Робэрта Дальстрома.
Першым турнірам для AdreN у складзе FaZe Clan стаў iBUYPOWER Masters IV. Чэмпіянат прайшоў у ЗША з 19 па 20 студзеня.
13 траўня было абвешчана пра замену ў складзе Faze Clan, AdreN быў заменены на польскага гульца Neo[6].
25 чэрвеня 2019 року AdreN пераходзіць у каманду AVANGAR ў якасьці замены гульца fitch[7].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads