Джамбатыста Марына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джамбаты́ста Мары́на (па-італьянску: Giambattista Marino; 14 кастрычніка 1569 — 25 сакавіка 1625) — вядомы італьянскі паэт, адзін з найвыбітнейшых зачынальнікаў літаратуры барока ў Італіі.
Джамбатыста Марына нарадзіўся ў Нэапалі, у сям’і юрыста. Зводмаладзь у яго выявілася схільнасьць да паэзіі й літаратурных заняткаў, якія ён упадабаў заплянаванай ягоным бацькам юрыдычнае кар’еры. Неўзабаве быў выгнаны бацькам з дому. Некалькі год правёў у Францыі пры двары Людовіка XIII. Памёр у Нэапалі.
Літаратурная спадчына Марына вялікая й разнастайная. Яго пяру належаць лірычныя вершы, аб'яднаныя ў зборнік «Ліра» (1602—1614), празаічныя «Словы на святыя тэмы», «Лісты», зборнік «Галерэя», у якім зьмешчаныя вершаваныя камэнтары да твораў выяўленчага мастацтва, збор міталягічных і пастаральных ідылій «Валынка», вялізарная эпічная паэма «Адоніс» (1623), якая атрымала супрацьлеглыя водгукі крытыкаў, паэма «Зьбіваньне немаўлятаў». У лірычнай паэзіі Марына стаў заснавальнікам асаблівага напрамку барока, які атрымаў назву «марынізм».
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads