Джон Ле Карэ
брытанскі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джон Ле Карэ́ (па-ангельску: John le Carré; сапраўднае імя — Дэ́йвід Джон Мур Ко́рнуэл[13], па-ангельску: David John Moore Cornwell; 19 кастрычніка 1931, Пул, Англія — 12 сьнежня 2020, Труро[14]) — ангельскі пісьменьнік, аўтар шпіёнскіх раманаў. За 50 год выдаў 22 раманы, якія перакладзеныя на 36 моваў[15]. Яго кнігі шмат разоў былі экранізаваныя.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Лінкальн-каледж Оксфарду, ужо ва ўнівэрсытэце пачаў супрацоўнічаць з брытанскай контравыведкай Мі-5, выкладаў мовы ў самай прэстыжнай брытанскай школе, Ітане, а затым перайшоў на штатную працу ў контравыведку. У 1959 годзе ён перайшоў на працу ў замежную выведку Мі-6, працаваў пад дыпляматычным прыкрыцьцём ў Заходняй Нямеччыне.
Пачаў пісаць раманы аб працы выведкі ў часы халоднай вайны; пасьля таго, як да іх прыйшоў посьпех, пакінуў дзяржаўную службу. Самыя вядомыя яго кнігі — «Шпіён, які прыйшоў з холаду», «Шпіён, выйдзі прэч», «Расейскі дом», апошняя яго праца выйшла ў 2019 годзе.
Творы Ле Карэ вылучае адсутнасьць у іх супэргерояў, складаныя псыхалягічныя лініі, бездакорная ангельская мова. Ён увёў у шырокі ўжытак многія словы з тэрміналёгіі спэцслужбаў, напрыклад, слова «крот» для ўкаранёных агентаў стала шырока выкарыстоўвацца пасьля яго раману «Шпіён, выйдзі прэч» 1974 году.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads