Джру Голідэй

баскетбаліст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Джру Голідэй
Remove ads

Джру Голідэй (па-ангельску: Jrue Holiday; нарадзіўся 12 чэрвеня 1990 году, Чатсўорт, Каліфорнія) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які выступае за «Бостан Сэлтыкс» у НБА. Голідэй двойчы браў удзел у матчы ўсіх зорак НБА ды быў шасьціразовым удзельнікам сымбалічнай усеабарончай зборнай НБА. Ён таксама здабываў залаты мэдаль у складзе зборнай ЗША на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 і 2024 гадоў. Зважаецца адным з найлепшых абаронцаў у гісторыі НБА[3][4][5].

Хуткія факты Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Голідэй пачаў свае выступы ў студэнцкім баскетболе, абараняючы колеры каманды Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Лос-Анджэлесе. У 2009 годзе быў абраны на драфце НБА клюбам «Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз» пад агульным 17-м нумарам.

3 красавіка 2010 году спартовец назьбіраў рэкордныя для сэзону 25 пунктаў у матчы супраць «Таронта Рэптарз». 5 лістапада 2010 году Голідэй усталяваў новы максымум сваёй кар’еры, паклаўшы на свой рахунак у матчы супраць «Кліўлэнд Кавальерз» 29 пунктаў. 2 лютага 2011 году ён зрабіў свой першы ў кар’еры трыпл-дабл з 11-ю пунктамі, 10-ю падборамі і 11-ю перадачамі ў гульні супраць «Нью-Джэрзі Нэтс». 17 сакавіка 2012 году Голідэй усталяваў новы асабісты рэкорд, набраўшы 30 пунктаў у матчы супраць «Чыкага Булз».

Абаронца згуляў чатыры сэзоны за каманду зь Філадэлфіі, перш чым ён быў абменены ў «Нью-Арлеан Пэліканз» у 2013 годзе. Ягоны сэзон 2013—14 гадоў скончыўся заўчасна пасьля заключнай апэрацыі ў лютым 2014 году ў сувязі зь пераломам правай галёнкі. Праз траўму галёнкі Голідэй не гуляў з 8 студзеня. 5 студзеня 2015 году ў матчы супраць «Вашынгтон Ўізардс» абаронца зарабіў 5000 пунктаў за кар’еру[6]. 18 лютага ён выбыў на тры тыдні праз пашкоджаньне правай нагі[7]. Голідэй вярнуўся на пляцоўку значна пазьней, чым першапачаткова чакалася, зьявіўшыся з лавы запасных 10 красавіка ў матчы супраць «Фінікс Санз», пасьля таго, як прапусьціў 41 гульню[8].

У 2020 годзе гулец паводле дамову абмену трапіў у «Мілўокі Бакс», зь якой здабыў свой першы чэмпіёнскі тытул НБА ў 2021 годзе. Пазьней Голідэй быў абменены ў «Бостан Сэлтыкс» у 2023 годзе. 10 красавіка 2024 году Голідэй пагадзіўся падоўжыць кантракт з «Сэлтыкс» на чатыры гады за 135 мільёнаў даляраў з гарантыяй у 100 мільёнаў даляраў. Паводле ўмоваў пагадненьне было разьлічанае да канца сэзону 2027—2028 гадоў[9]. У першай гульні фіналу Усходняй канфэрэнцыі супраць «Індыяны Пэйсэрз» 21 траўня Голідэй усталяваў рэкорд сэзону, зарабіўшы 28 пунктаў, зрабіўшы 7 падбораў і 8 перадачаў, а таксама ўчыніўшы тры перахопы. У выніку ягоная каманда перамагла ў авэртайме зь лікам 133:128[10]. Ён таксама стаў першым гульцом у гісторыі НБА, які назьбіраў у сярэднім ня менш за 18 пунктаў, а таксама зрабіў сем падбораў і пяць перадачаў з кідкамі 50—40—100 у фінальных сэрыях канфэрэнцыі[11]. У другой гульні фіналу НБА супраць «Далас Мавэрыкс» 9 чэрвеня Голідэй паклаў на свой рахунак 26 пунктаў і зрабіў 11 падбораў, чым забясьпечыў перамогу свайго клюбу зь лікам 105:98. Ён стаў першым абаронцам, які назьбіраў ня менш за 25 пунктаў і зрабіў 10 падбораў, кідаючы мячы з выніковасьцю ў 75% або лепш у фінальным матчы НБА[12]. У выніку гулец як і сэзон таму стаў чэмпіёнам лігі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads