Джуд Бэлінггэм

ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Джуд Бэлінггэм
Remove ads

Джуд Бэ́лінггэм (па-ангельску: Jude Bellingham; нар. 29 чэрвеня 2003 году) — ангельскі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Бацька Бэлінггэма таксама быў футбалістам, але гуляў толькі ў ніжэйшых дывізіёнах. Брат Джуда Джоўб Бэлінггэм таксама ёсьць футбалістам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Бэлінггэм ёсьць выхаванцам акадэміі клюбу «Бірмінггэм Сіці». Сваю прафэсійную кар’еру пачаў у тым жа клюбе.

Thumb
Бэлінггэм у 2019 году, абараняючы колеры «Бірмінггэм Сіці».

Дэбютаваў у галоўнай камандзе 6 жніўня 2019 году ў матчы Кубка лігі Ангельшчыны супраць «Портсмуту» ў веку 16 гадоў і 38 дзён, стаўшы самым маладым дэбютантам у гісторыі бірмінггэмскага клюбу[4]. 25 жніўня паўабаронца згуляў свой першы матч у чэмпіянаце. А 31 жніўня таго ж году, зьмяніўшы траўмаванага Джэфэрсана Мантэра, адзначыўся голам у браму «Сток Сіці», што зрабіла гульца самым маладым аўтарам голу ў гісторыі клюбу[5]. Хутка футбаліст замацаваўся ў камандзе, часта выходзячы ў першай адзінаццатцы. Неўзабаве гулец быў перамешчаны зь левага флянгу ў цэнтар[6]. У студзені 2020 году паводле чутак Бэлінггэмам цікаваліся шматлікіх буйных клюбаў[7], а ў апошні дзень, як стала вядома, «Бірмінггэм Сіці» адхіліў прапанову «Манчэстэр Юнайтэд», які быў гатовы выдаткаваць 20 млн фунтаў стэрлінгаў на набыцьцё маладога таленту[8]. Ужо ў летку гулец разам з бацькам правёў шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі розных клюбаў, але галоўнымі прэтэндэнтамі на гульца былі «Манчэстэр Юнайтэд» і дортмундзкая «Барусія». Асабліва прывабіла Бэлінггэмаў апошняя з памянёных камандаў, якая добра вядомая пасьпяховай працай з моладзю. Афіцыйны пераход у нямецкі клюб быў зьдзейсьнены 20 ліпеня 2020 году, адразу пасьля апошняга матчу «Бірмінггэм Сіці» ў сэзоне[9]. Як паведамлялася, клюб з Дортмунду адразу сплаціў 25 млн фунтаў стэрлінгаў і праз бонусы мусіць выдаткаваць яшчэ некалькі мільёнаў[9].

За новы клюб Бэлінггэм дэбютаваў 14 верасьня 2020 году ў матчы Кубка Нямеччыны супраць «Дуйсбурга». Ангелец улучыў другі гол сваёй каманды ў браму суперніка, стаўшы наймаладзейшым галеадорам нямецкага кубка[10]. Празь пяць дзён ён адзначыўся галявой перадачаў у матчы Бундэсьлігі супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі». Тая сустрэча скончылася зь лікам 3:0 на карысьць дортмундцаў[11]. Паводле вынікаў верасьня паўабаронца быў абраны найлепшым наваком месяцу[12]. Гулец адразу быў далучаны да асноўнага складу каманды, але часам выходзіў на замену. Толькі два матчы «Барусіі» 2021 году ён прапусьціў праз пашкоджаньне нагі[13]. У сьнежні таго ж году ангелец двойчы асыставаў партнэрам у матчы супраць «Баварыі», але ягоны клюб усё ж такі зьведаў паразу зь лікам 3:2. Бэлінггэм адзначыў няякасную працу судзьдзі, акцэнтаваўшы ўвагу, што Фэлікс Цваер ужо раней быў заўважаны ў скандале з дамоўнымі матчамі. У выніку гулец атрымаў штраф ад фэдэрацыі на 40 тысячаў эўра[14]. Зь цягам часу ангелец рабіўся ўсё больш важным гульцом каманды. У сэзоне 2022—2023 гадоў «Барусія» да апошняга змагалася за перамогу ў першынстве, але апошні матч сэзону Бэлінггэм быў вымушаны прапусьціць праз пашкоджаньне калена. У адсутнасьць свайго лідэра дортмундцы ня здолелі здабыць перамог і здабыць доўгачаканы тытул.

14 чэрвеня 2023 году мадрыдзкі «Рэал» абвесьціў аб падпісаньні ўгоды з Бэлінггэмам тэрмінам на 6 гадоў[15][16]. Паводле ўмоваў гішпанцы сплацілі адразу 103 млн эўра «Барусіі»[17]. Пагатоў, «сьметанковыя» праз розныя бонусы мусяць сплаціць яшчэ каля 30 млн эўра[18]. Абраўшы 5-ы нумар, ангелец дэбютаваў у складзе новае дружыны 12 жніўня 2023 году і ў пачатковым матчы трапна ўлучыў мяч у браму «Атлетыка» зь Більбао (2:0)[19]. У матчы другога туру, дзякуючы дублю Бэлінггэма мадрыдзкі здабылі тры пункты ў гульні супраць «Альмэрыі» (3:1)[20].

Міжнародная

Thumb
У кашулі нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Праз паходжаньне дзеда Джуд мог абараняць колеры і зборнай Ірляндыі, але абраў родную Ангельшчыну, зь якой прайшоў зборныя розных узростаў. У лістападзе 2020 году, пасьля таго, як Джэймз Ўорд-Проўз і Трэнт Аляксандар-Арнальд атрымалі пашкоджаньні, Бэлінггэм упершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Ангельшчыны[21]. 12 лістапада ён дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Ірляндыі, які ладзіўся на Ўэмблі, замяніўшы на 73-й хвіліне сустрэчы Мэйсана Маўнта. Гулец выклікаўся ў склад на чэмпіянат Эўропы 2020 году, які насамрэч ладзіўся ў 2021 годзе, а таксама далучыўся да складу зборнай на чэмпіянат сьвету 2022 году. У першым матчы Ангельшчыны Бэлінггэм спрычыніўся да перамогі, пацэліўшы мяч у браму зборнай Ірану.

Remove ads

Дасягненьні

Барусія:

Рэал:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads