Джыбуці (горад)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джыбуці (горад)
Remove ads

Джыбу́ці (па-арабску: جيبوتي, па-француску: Djibouti) — сталіца і самы вялікі горад афрыканскай краіны Джыбуці. Знаходзіцца на ўзьбярэжжы Адэнскага заліву, на поўдзень ад Баб-эль-Мандэбскага праліву. У горадзе налічваецца каля 395 тыс. жыхароў (агульная колькасьць насельніцтва ўсёй краіны налічвае каля 495 тыс. чалавек).

Хуткія факты

Джыбуці зьяўляецца буйным гандлёвым портам. Мае разьвітую нафтахімічную і харчовую прамысловасьці, зьяўляецца гандлёвым цэнтрам краіны. Порт абслугоўвае міжнародны гандаль суседняй Этыёпіі і транзыт грузаў, якія ідуць праз Суэцкі канал.

Чыгункай горад злучаны з Адыс-Абэбай, празь якую ідуць экспартныя грузы для Этыёпіі, якая ня мае выхаду да мора. Праз Джыбуційскі порт ідуць на экспарт, у асноўным, кава, соль і скуры.

Горад быў заснаваны ў 1888 годзе. З 1892 да 1977 году быў сталіцай Францускага Самалі, а з 1977 году сталіцай незалежнай дзяржавы.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads