Джыбуці
краіна ва Ўсходняй Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джыбуці́, Джыбу́ці (па-француску: Djibouti, па-арабску: جيبوتي) — краіна ва Ўсходняй Афрыцы, мае выхад да Чырвонага мора, Адэнскай затокі і Баб-эль-Мандэбскай пратокі Індыйскага акіяна. Мяжуе з Самалі, Этыёпіяй і Эрытрэяй.
Remove ads
Гісторыя
Тэрыторыю сучаснага Джыбуці шмат стагодзьдзяў засялялі плямёны афараў і ісаў, якія мелі моцныя гандлёвыя сувязі з арабамі. Ад арабаў у краіну пранік іслам, які стаў дзяржаўнай рэлігіяй.
У другой палове ХІХ стагодзьдзя тэрыторыяй прылягаючай да Адэнскай затокі зацікавіліся французы. У 80-х гадах ХІХ стагодзьдзя яны стварылі тут свой пратэктарат — Францускае Самалі, якое паступова стала адной з францускіх калёніяў у Афрыцы.
У 1947 годзе калёнія атрымала статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1967 годзе была зьменена назва на «Францускія тэрыторыі афараў і ісаў». У 1977 годзе тэрыторыя атрымала незалежнасьць зьмяніўшы назву на Джыбуці. Краіну ўзначаліў Хасан Гулед Аптыдон.
У часы незалежнасьці у краіне здараўся і голад і грамадзянская вайна. У 1994 годзе ўзброеныя сутыкненьні скончыліся мірнай дамовай.
Remove ads
Палітыка
Джыбуці — парлямэнцкая рэспубліка, з моцнай прэзыдэнцкай уладай. Кіруецца згодна з канстытуцыяй прынятай у 1992 годзе. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на шасьцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэм’ер-міністру і ўраду, якія назначаюцца прэзыдэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 65 дэпутатаў, выбраных на пяцігадовы тэрмін.
Дазволена дзейнасьць толькі адной партыі — Народны рух на карысьць разьвіцьця, якая кіруе краінай з моманту атрыманьня Джыбуці незалежнасьці ў 1977 годзе.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Джыбуці падзелена на 5 акругаў і адзін горад прыроўнены да акругі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 раёнаў.
Геаграфія
Краіна разьмешчаная на ўсходзе Афрыкі, на Самалійскай паўвысьпе. Мае выхад да Чырвонага мора, Адэнскай затокі і Баб-эль-Мандэнскай пратокі. Мяжуе з Самалі, Этыёпіяй і Эрытрэяй.
Абшар краіны мае выгляд пустэльні і паўпыстэльні. Паверхня гарыста-вышынная, на поўначы знаходзяцца горы Мабла і Года, якія маюць працяг у Эрытрэі. Тапаграфія краіны сфармавалася пад узьдзеяньнем вульканаў.
Клімат — субэкватарыяльны, сухі, сьпякотны.
Remove ads
Эканоміка
Джыбуці — гэта бедная, слабаразьвітая краіна. Атрымлівае замежную дапамогу з боку Францыі і Саудаўскай Арабіі. Асновай эканомікі застаюцца транзытныя паслугі, за якія краіна атрымлівае значныя грошы дзякуючы свайму зручнаму разьмяшчэньню. Значная частка эканомікі гэта сельская гаспадарка, у якой заняты 80% працаздольнага насельніцтва.
Дэмаграфія
Насельніцтва краіны складаецца ў асноўным з дзьвюх этнічных групаў: ісы (самалійцы) — 60% і афары — 35%. Астатнія 5% гэта нашчадкі эўрапейцаў, у асноўным французаў і італьянцаў. У пачатку 1990-х гадоў паміж афарамі і ісамі ўзьніклі узброеныя сутыкненьні, якія паступова перарасьлі ў грамадзянскую вайну.
Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца іслам, хрысьціянства распаўсюджана сярод эўрапейцаў. Нягледзячы на тое, што афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца француская і арабская, у штодзённым жыцьці часта выкарыстоўваецца яшчэ самалійская і афарская мовы.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads