Джым Дынглі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Джым (Джэймз) Дынґлі (па-ангельску: Jim Dingley; нар. 24 сакавіка 1942; Лідс, Анґельшчына, Вялікабрытанія) — славіст, дасьледнік беларускае гісторыі і літаратуры, перакладнік, прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту, адзін з заснавальнікаў Міжнароднага фонду Янкі Купалы.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Джызус Коледж пры Кэмбрыдзскім унівэрсытэте (1963). Працаваў асыстэнтам у аддзеле славістыкі Брытанскага музэю (1964―1966), стажыраваўся ў Маскве, працаваў выкладнікам расейскае мовы й літаратуры Ўнівэрсытэту Рэдынґу, выкладнікам расейскае мовы, літаратуры і ўкраінскіх дасьледаваньняў ва Лёнданскіі ўнівэрсытэцкім каледжы і інш. Выкладнік Лёнданскага ўнівэрсытэту[1].

Заснавальнік і старшыня Брытанскае асацыяцыі ўкраінскіх дасьледаваньняў (1990—1995), старшыня Анґельска-беларускага таварыства (1981— сярэдзіна 1990-х, 2004—2014), актыўны ўдзельнік часопіса «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх дасьледаваньняў»), яго рэдактар у 1972―1979. Зь сярэдзіны 1970-х сакратар рады бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. У 1991 годзе адзін з арґанізатараў першага Міжнароднага канґрэсу беларусістаў[2].

Сябраваў з айцом Аляксандрам Надсанам, Гаем Пікардам, Верай Рыч.

Пераклаў на ангельскую мову і зрабіў камэнтары да «Ліста да рускага сябра» Аляксея Каўкі, выдадзенага ў Лёндане Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Пераклаў зь беларускае мовы «Краіну Беларусь» Уладзімера Арлова (2013) і «Рыбін горад» Наталкі Бабінай (2013)[3], «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча[4], эсэ Тані Скарынкінай «A Window on Another Life» і іншыя творы.

Ганаровы сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру[5].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (1991)[6], мэдалём да стагодзьдзя БНР Рады Беларускае Народнае Рэспублікі (2019)[7].

Пераклад Дынглі кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» трапіў у лік 15 кнігаў, уганараваных прэміяй Ангельскага ПЭНу PEN Translates за найлепшы пераклад году[8].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads