Джын Родэнбэры
сцэнарыст, прадусар ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́джын Ўэ́сьлі «Джын» Ро́дэнбэры (па-ангельску: Eugene Wesley «Gene» Roddenberry; 19 жніўня 1921 — 24 кастрычніка 1991) — амэрыканскі сцэнарыст і прадусар. Найболей вядомы як стваральнік навукова-фантастычнага тэлевізійнага сэрыяла «Зорны шлях» (па-ангельску: Star Trek) і аўтар ідэі сэрыяла «Андрамэда» (па-ангельску: Gene Roddenberry's Andromeda).
Remove ads
Біяграфія
Джын Родэнбэры нарадзіўся 19 жніўня 1921 году ў горадзе Эль-Паса, Тэхас, ЗША у сям’і Эдварда Родэнбэры і Караліны Глен. Калі яму яшчэ ня споўнілася двух гадоў, ён зь сям’ёй пераехаў у Лос-Анджэлес, ЗША.
Скончыўшы школу, па прыкладу бацькі, ён пачаў навучацца на паліцыянта, адначасова атрымліваючы правы лётчыка. У 1941, пасьля налёту японскіх лётчыкаў на Пэрл-Гарбар, Джын быў пакліканы ў шэрагі войска ЗША, у ВПС. Ён праслужыў у ВПС з 1941 па 1945 на бамбавіку B-17. За час вайны ён зьдзейсьніў 89 баявых вылетаў, атрымаў званьне лейтэнанта і ўзнагароды за выбітныя заслугі.
Пасьля вайны Джын уладкаваўся на працу ў авіякампанію Пан Амэрыкан другім пілётам. Але пасьля авіяцыйнай катастрофы ў 1947 ён вырашыў адмовіцца ад кар’еры лётчыка і ўладкаваўся ў паліцыю Лос-Анджэлеса, дзе праслужыў з 1949 па 1956.
Родэнбэры быў двойчы жанаты. Першая жонка — Айлін Рэксроат — яго школьная сяброўка. Другая — Мэджэл Барэт — акторка, зь якой ён пазнаёміўся на здымках Зорнага шляху.
Джын Родэнбэры сканаў 24 кастрычніка 1991. Паводле завяшчаньня ягоны прах (разам з прахам яшчэ 23 касьмічных піянэраў і энтузіястаў) быў у адмысловай капсуле запушчаны ў космас на ракеце «Пэгас».
Remove ads
Тэлевізійная кар’ера
У 1950-х гадох Джын Родэнбэры падзарабляў сцэнарыстам на амэрыканскім тэлебачаньні і прымаў удзел у працы над сэрыяламі Have Gun — Will Travel і іншымі, а таксама выступіў у ролі прадусара сэрыяла The Lieutenant. Першыя свае сцэнары ён падпісваў псэўданімам Робэрт Ўэсьлі.
Ідэя стварэньня навукова-фантастычнага шоў у Родэнбэры зьявілася ў 1964. Ідэя новага сэрыяла была прапанаваная каналу CBS, але гэты кантракт аказаўся няўдалым і Джын прапанаваў свае паслугі NBC. У тым жа годзе Джын напісаў сцэнар і спрадусаваў пілётны эпізод «Клетка» (па-ангельску: The Cage) з Джэфры Гантэрам у ролі капітана Крыстафэра Пайкі. Зрэшты, сэрыя не выклікала запалу ў кіраўніцтва канала і праект быў адкладзены. Да таго ж адмовіўся ад здымак Хантэр.
Джын зьвязаўся са знаёмымі сцэнарыстамі і прапанаваў кампаніі тры новых сцэнара, адзін зь якіх быў ухвалены. Нямногім пазьней пачаліся здымкі новай пілётнай сэрыі. Выкарыстоўваліся старыя дэкарацыі, што моцна скараціла бюджэт фільма. Новы сэрыял, які атрымаў назоў «Зорны Шлях» (пазьней — «Зорны шлях: Арыгінальны сэрыял») выйшаў на экран у 1966.
Акрамя арыгінальных сэрый Джын Родэнбэры зьяўляецца стваральнікам другога сэрыяла эпапеі — «Зорны шлях: Новае пакаленьне», праца над якім пачалася ў 1985 (на экраны сэрыял выйшаў у 1987). Пасьля сьмерці Джына ў 1991 працу над сэрыялам працягнуў Рык Бэрман.
Акрамя працы над сэрыяламі Родэнбэры стаў аўтарам паўнамэтражнага фільма «Зорны шлях: Фільм» (1979).
Remove ads
Спадчына
Пасьля сьмерці Родэнбэры «Зорны шлях» ня быў забыты. Быў дазьняты сэрыял «Зорны шлях: Новае пакаленне» (апошняя сэрыя выйшла ў 1994), а ў наступстве на экраны выйшлі яшчэ чатыры тэлевізійныя сэрыялы (у тым ліку — мультыплікацыйны).
На аснове «Зорнага шляху» таксама былі зьнятыя яшчэ дзевяць паўнамэтражных фільмаў. Некаторыя зь іх — яшчэ пры жыцьці Джына.
Глядзіце таксама
- Зорны шлях
- Андрамэда
- Зямля: Апошні канфлікт
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads