Джэбраільскі раён
раён Азэрбайджану From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэбраільскі раён (па-азэрбайджанску: Cəbrayıl rayonu) — раён у паўднёва-заходняй частцы Азэрбайджану. З 1993 году паўднёва-заходняя частка раёну кантралявалася непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікай. Згодна з рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН дадзеныя тэрыторыі разглядаліся як акупаваныя армянскімі сіламі[2]. Падчас Другой Карабаскай вайны раён вярнуўся пад кантроль Азэрбайджану.
Адміністрацыйны цэнтар — горад Джэбраіл.
Remove ads
Славутасьці
На тэрыторыі раёну паміж вёскай Худафэрын (Худаярлы) і пасёлкам Кумрак разьмешчаны сярэднявечныя Худафэрынскія масты. У горадзе Джэбраіл да вайны знаходзілася лазьня Султана Алахвэрдзі, у сяле Худафэрын — круглая і васьмікутная грабніцы XIX стагодзьдзя, у сяле Шыхляр — круглая грабніца XIV стагодзьдзя.

Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads