Джэймз Кларк Максўэл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэймз Кларк Максўэл
Remove ads

Джэймз Кларк Ма́ксўэл (па-ангельску: James Clerk Maxwell; 13 чэрвеня 1831, Эдынбург — 5 лістапада 1879, Кембрыдж) — брытанскі фізык, аўтар клясычнай электрамагнітнай тэорыі. Ягоным найбольшым дасягненьнем ёсьць тое, што ён здолеў сфармуляваць клясычную тэорыю электрамагнітнага выпраменьваньня, упершыню аб’яднаўшы электрычнасьць, магнэтызм і сьвятло як розныя праявы адной і той жа зьявы. Раўнаньні Максўэла для электрамагнетызму былі названыя другой вялікай уніфікацыяй у галіне фізыцы[10] пасьля першай, рэалізаванай Ісакам Ньютанам.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Дзякуючы публікацыі «Дынамічнай тэорыі электрамагнітнага поля» ў 1865 годзе Максўэл прадэманстраваў, што электрычныя і магнітныя палі рухаюцца праз космас, як хвалі, якія рухаюцца з хуткасьцю сьвятла[11]. Ён выказаў здагадку, што сьвятло зьяўляецца хваляваньнем у тым самым асяродзьдзі, якая зьяўляецца чыньнікам электрычных і магнітных зьяваў[12]. Аб’яднаньне сьветлавых і электрычных зьяваў прывяло да стварэньня здагадкі аб існаваньня радыёхваляў. Максўэл таксама лічыцца заснавальнікам сучаснае электратэхнічнае сфэры. Ён распрацаваў разьмеркаваньне Максўэла—Больцмана, то бок статыстычны сродак апісаньня аспэктаў кінэтычнае тэорыі газаў. Ён таксама вядомы тым, што прадставіў першую каляровую фатаграфію ў 1861 годзе і сваёй фундамэнтальнай працай па аналізе калянасьці фэрмаў, якія часьцяком выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве мастоў.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Эдынбургу ў шатляндзкай дваранскай сям’і. Бацькі Максўэла пазнаёміліся і пабраліся шлюбам, калі ім было ўжо за трыццаць гадоў[13]. Ягонай маці было амаль 40 гадоў, калі ён нарадзіўся. Раней у іх было адно дзіця, дачка на імя Элізабэт, якая памерла ў дзяцінстве.

Разумеючы патэнцыял хлопчыка, маці Максўэла Фрэнсіс узяла на сябе адказнасьць за ягоную раньнюю адукацыю, якая ў віктарыянскую эпоху пераважна была абавязкам гаспадыні[14]. У веку васьмі гадоў хлопчык мог дэклямаваць доўгія ўрыўкі з твораў Джона Мілтана і ўвесь 119-ы псальм, то бок 176 вершаў. Ягоныя веды Бібліі былі даволі падрабязнымі, бо ён мог цытаваць псальмы. Ягоная маці захварэла на рак чэраўнай паражніны і пасьля няўдалай апэрацыі памерла ў сьнежні 1839 году. Затым адукацыяй хлопчыка займаліся ягоны бацька і цётка Джэйн. Яны ўдвох сыгралі ключавыя ролі ў ягоным жыцьці[14]. Пазьней, каб навучаць хлопчыка, быў наняты 16-гадовы настаўнік. Мала што вядома пра гэтага маладога чалавека, але ёсьць факты таго, што ён жорстка абыходзіўся з Максўэлам, папракаючы яго за марудлівасьць і свавольніцтва[14]. Рэпэтытар быў звольнены ў лістападзе 1841 году. 12 лютага 1842 году бацька Джэймза прывёў яго на дэманстрацыю электрычнага рухавіка і магнітнай сілы Робэрта Дэйвідсана, што вельмі глыбока ўразіла будучага навукоўца.

Максўэл быў выпраўлены на навучаньне ў прэстыжную Эдынбурскую акадэмію. Пасьля вучыўся ў Эдынбурскім унівэрсытэце (1847—1850), Кембрыдзкім унівэрсытэце (1850—1854). Працаваў у Трыніці-каледжы, Абэрдынскім унівэрсытэце, Лёнданскім унівэрсытэце, арганізаваў і ўзначаліў Кавэндышаўскую лябараторыю.

Remove ads

Навуковыя дасягненьні

Джэймз Кларк Максўэл распрацаваў клясычную электрамагнітную тэорыю, якая дазволіла апісаць усе электрычныя і магнітныя зьявы з дапамогай чатырох раўнаньняў, якія носяць назву раўнаньняў Максўэла. З гэтае тэорыі вынікала, што паміж электрычнымі і магнітнымі зьявамі маецца непарыўная сувязь. Пераменнае электрычнае поле непазьбежна спараджае пераменнае магнітнае поле, і наадварот. З гэтага факту вынікала існаваньне электрамагнітных хваляў, якія павінны распаўсюджвацца з хуткасьцю сьвятла. Максўэл паказаў, што сьвятло па сваёй прыродзе ёсьць электрамагнітнай хваляй. Сярод іншых дасягненьняў Максўэла, у прыватнасьці, у галіне малекулярна-кінэтычнай тэорыі газаў, ёсьць адшуканьне закону разьмеркаваньня малекулаў ідэальнага газу па хуткасьцях — разьмеркаваньне Максўэла.

Remove ads

Асноўныя працы

  • On the Description of Oval Curves, and those having a plurality of Foci. Proceedings of the Royal Society of Edinburgh, Vol. ii. 1846.
  • Illustrations of the Dynamical Theory of Gases. 1860.
  • On Physical Lines of Force. 1861.
  • A Dynamical Theory of the Electromagnetic Field. 1865.
  • On Governors. Proceedings of the Royal Society, Vol. 16 (1867—1868) pp. 270–283.
  • Theory of Heat. 1871.
  • On the Focal Lines of a Refracted Pencil. Proceedings of the London Mathematical Society s1-4(1):337-343, 1871.
  • A Treatise on Electricity and Magnetism. Clarendon Press, Oxford. 1873.
  • Molecules. Nature, September, 1873.
  • On Hamilton’s Characteristic Function for a Narrow Beam of Light. Proceedings of the London Mathematical Society s1-6(1):182-190, 1874.
  • Matter and Motion, 1876.
  • On the Results of Bernoulli’s Theory of Gases as Applied to their Internal Friction, their Diffusion, and their Conductivity for Heat.
  • «Ether», Encyclopaedia Britannica, Ninth Edition (1875-89).
  • An Elementary Treatise on Electricity Clarendon Press, Oxford. 1881, 1888.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads