Джэймз Чадўік
ангельскі фізык, адкрывальнік нэўтрону From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэймз Чадўік (па-ангельску: Sir James Chadwick) — ангельскі фізык, вядомы за адкрыцьцё нэўтрону, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі ў галіне фізыкі 1935 году за адкрыцьцё нэўтрона, якое ён зрабіў у 1932 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Болінгтан, графства Чэшыр, Ангельшчына. У 1941 годзе напісаў канчатковую вэрсію справаздачы MAUD (Military Application of Uranium Detonation — ваеннае прымяненьне выбуху ўрана), пасьля якой урад Вялікабрытаніі прыняў рашэньне распачаць буйнамаштабныя дасьледаваньні па распрацоўцы ядзернай зброі. Ён узначальваў брытанскую каманду, якая працавала ў Мангэтанскім праекце падчас Другой сусьветнай вайны. У 1945 годзе за свае дасягненьні ў галіне фізыкі быў узьведзены ў ранг рыцара-бакаляўра.
Чадўік скончыў Віктарыянскі ўнівэрсытэт Манчэстэра ў 1911 годзе, дзе ягоным кіраўніком быў Эрнэст Рэзэрфорд («бацька ядзернай фізыкі»)[9]. Ён працягваў навучацца ў Манчэстэры пад кіраўніцтвам Рэзэрфорда і атрымаў ступень магістра навук (MSc) у 1913 годзе. У гэтым самым годзе Чадўік атрымаў стыпэндыю «1851 Research Fellowship» ад каралеўскай камісіі «Royal Commission for the Exhibition of 1851». Ён вырашыў вывучаць бэта-выпраменьваньне пад кіраўніцтвам Ганса Вільгельма Гайгера ў Бэрліне. У 1914 годзе выявіў, што бэта-выпрамяненьне мае непарыўны спэктар энэргіі[10].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads