Джэрзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэрзі
Remove ads

Джэ́рзі (па-ангельску: Jersey) — каралеўскае ўладаньне Вялікабрытаніі на востраве Джэрзі, адным з Нармандзкіх астравоў у пратоцы Ля-Манш. Афіцыйна востравам, ад імя каралевы кіруе бэйліф, брытанскія манархі назначаюць і здымаюць бэйліфаў самастойна.

Хуткія факты

Юрыдычна ў склад тэрыторыі Джэрзі ўваходзяць незаселеныя астравы Мэнк’е і Экрэў. Джэрзі не ўваходзіць у склад Вялікабрытаніі і Эўрапейскага Зьвязу. СУП Джэрзі на аднаго чалавека адзін з самых высокіх у сьвеце.

Remove ads

Гісторыя

Востраў далучыў да княства Нармандыі Вільгельм Даўгі Меч у 933 годзе. Яго нашчадак заваяваў Англію ў 1066 годзе і далучыў Ангельшчыну да Нармандзкага каралеўства. Ангельскі кароль страціў усё землі ў Нармандыі ў 1204 годзе, іх заваяваў францускі кароль, але засталася ўлада над Джэрзі, Гернсі і іншымі Нармандзкімі астравамі, якія з гэтага часу кіраваліся праз бэйліфаў. Дзякуючы нэўтральнасьці астравоў, яны багацелі дзякуючы гандлю паміж Ангельшчынай і Францыяй. Нават у нашы дні Джэрзі зьяўляецца адной з самых вядомых афшорных зонаў.

1 траўня 1940 году на Джэрзі высадзіліся гітлераўскія войскі, які капітулявалі толькі 9 траўня 1945 году.

Remove ads

Палітычная сыстэма

Кіраўніком Джэрзі зьяўляецца брытанская каралева, якая кіруе праз бэйліфа. Востраў дзеліцца на 12 акругаў.

Геаграфія

Плошча вострава складае 112 км². Джэрзі — самы паўднёвы востраў Нармандзкіх астравоў. Клімат умераны, марскі з лагоднымі зімамі і ўмераным летам.

Вонкавыя спасылкі

Джэрзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads