Дзьвінскі ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьвінскі ўнівэрсытэт (па-латыску: Daugavpils Universitāte), ці ДУ (DU) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Дзьвінску ў Латвіі.
Remove ads
Дзейнасьць
Дзьвінскі дяржаўны настаўніцкі інстытут

Дзьвінскі ўнівэрсытэт сваімі каранямі сыходзіць у 1921 г. 4 лістапада ў сувязі зь недахопам у маладой краіне падрыхтаваных настаўнікаў, у Дзьвінску ў памяшканьнях сярэдняй школы па вул. Вальдэмара 32 (цяпер вул. Гімназіі) была адкрыта першая ў Латгаліі чатырохгадовая настаўніцкая вучэльня. Дырэктарам навучальнай установы быў прызначаны Яніс Юргенс. У калектыве было 9 настаўнікаў, у двух акадэмічных групах налічвалася 36 навучэнцаў.
У 1922/1923 навучальным годную настаўніцкую школу перайменавалі ў настаўніцкую сэмінарыю з чатырма гадамі навучаньня. У сьнежні 1922 г. настаўніцкая сэмінарыя пераехала ў прадугледжаныя для яе памяшканьні на сучаснай вул. Саўлес. Колькасьць студэнаў павялічылася да 67, працавала ўжо 13 настаўнікаў і ўтварылася 3 групы. У сэмінарыі вывучалі латыскую, нямецкую, расейскую мовы, латгальскую гаворку, прыродазнаўчыя навукі, матэматыку, гісторыю, фізкультуру і маляваньне, сьпевы і закон Божы (асобна для каталікоў і лютэранаў).
1 жніўня 1923 г. настаўніцкая сэмінарыя была рэарганізавана ў Дзьвінскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут зь пяцігадовымі навучальнымі праграмамі. Выпускнікі атрымлівалі дыплёмы, якія давалі права выкладаць ва ўсіх шасьцігадовых пачатковых школах, клясах і агульнаадукацыйныя прадметы ніжэй узроўня прафэсійна-тэхнічных вучэльняў. Працягласьць навучаньня ў розныя часы была рознай і павялічылася з 4 гадоў у 1921—1923 гг. да 5 гадоў у 1924—1929 гг. і да 6 гадоў у 1929—1940 гг. Агулам з 1923 г. да 1940 г. навучальная ўстанова падрыхтавала 505 настаўнікаў. Акрамя вучэбнай дзейнасьці, студэнты інстытута займаліся творчасьцю: дзейнічалі сімфанічны аркестар, хор, тэатар, выдаваўся літаратурны часопіс. Студэнты ўдзельнічалі ў шматлікіх экскурсіях, зьбіралі па ўсёй Латгаліі фальклёр і рознага роду этнаграфічныя матэрыялы. Пры інстытуце былі адчыненыя школа і дзіцячы садок, дзе студэнты маглі практыкавацца ў пэдагагічнае дзейнасьці.
16 ліпеня 1940 г. інстытут зачынілі, уся яго матэрыяльна-тэхнічная база была перададзена Пэдагагічнаму інстытуту ў Рэжыцы. Але ўжо ў кастрычніку 1944 г. было прынята рашэньне аб аднаўленьні дзейнасьці інстытута ў Дзьвінску з двухгадовым навучаньнем. У час з 1944 па 1952 гг. навучаньне ў настаўніцкім інстытуце прайшлі больш за 1500 студэнтаў вочнай і завочнай форм навучаньня чатырох факультэтаў.
Дзьвінскі пэдагагічны інстытут

У сувязі зь пераходам СССР на ўсеагульную сярэднюю адукацыю і недахопам пэдагогаў з вышэйшай адукацыяй, у пачатку 1950-х гг. настаўніцкі інстытут быў ператвораны ў пэдагагічны інстытут на правах вну. 18 красавіка 1952 г. быў выдадзены загад аб рэарганізацыі настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову — Дзьвінскі пэдагагічны інстытут (ДПІ). Працягласьць навучаньня ў новым інстытуце складала 4 гады, і студэнты навучаліся на двух факультэтах — фізіка-матэматычны і філялягічны.
Зь цягам часу ўзрасьлі як і колькасьць выкладчыкаў, так і іх навуковая кваліфікацыя. Калі ў 1952 г. у інстытуце пачалі працаваць усяго 38 выкладчыкаў, то ўжо ў 1956 г. іх колькасьць дасягнула 100 і працягвала кожны год расьці. У 1954 г. былі створаныя два новых факультэты — прыродазнаўчых навук (пазьней біялёгіі) і гісторыі (у 1960-х гг. аб’яднаны з філялягічным) 1956 г. у гісторыі вышэйшай школы быў адметны дзьвюма падзеямі — пабудаваны новы вучэбны корпус на сучаснай вул. Віенібас і зьдзейснены пераход на пяцігадовыя навучальныя праграмы. ДПІ імкліва рос, як і колькасьць студэнтаў. Ужо на пятым годзе існаваньня вну колькасьць студэнтаў вочнага аддзяленьня перавысіла 1 тыс.
У 1970-х гг. на гісторыка-філялягічным факультэце на базе катэдры музыкі і сьпеваў было створана музычна-пэдагагічнае аддзяленьне, якое ператварылася ў музычна-пэдагагічны факультэт. На вуліцы Кандавас 1 у 1973 г. быў адкрыты новы спартыўны комплекс, у 1987 г. быў створаны і факультэт фізычнага выхаваньня. Такім чынам, у канцы 1980 — пачатку 1990-х гг. навучаньне было арганізавана на пяці факультэтах (філялёгіі, фізыкі і матэматыкі, біялёгіі і хіміі, музыкальнай пэдагогікі і фізычнага выхаваньня). У верасьні 1989 г. быў адкрыты навучальны корпус па вул. Парадэс 1. У 1991 г. быў распачаты прыём студэнтаў на спэцыяльнасьці па сацыялёгіі, філязофіі і эканомікі. Усяго ў пачатку 1990-х гг. у ДПІ навучалася больш за 2,5 тыс. студэнтаў.
Дзьвінскі ўнівэрсытэт

29 студзеня 2001 г. на пасяджэньні Сэната вну была зацьверджана канцэпцыя развіцьця вну на 2001—2010 гг., дзе ўстанова ужо пазіцыянуецца як рэгіянальны адукацыйны, навуковы і культурны цэнтар. 5 сакавіка 2001 г. Устаноўчы сход зацьвердзіў зьмяненьне найменаваньня Дзьвінскага пэдагагічнага унівэрсытэта на Дзьвінскі ўнівэрсытэт.
Адбыліся таксама значныя зьмены ў структуры вну. 1 кастрычніка 2001 г. быў створаны факультэт сацыяльных навук, рэарганізаваны факультэт пэдагогікі і псіхалёгіі. 7 жніўня 2003 г. на пасяджэньні Сэната вну створаны факультэт адукацыі і кіраваньня. Пасьля 2001 г. ў ДУ былі заснаваныя і пасьпяхова працуюць некалькі навукова-дасьледчых інстытутаў і цэнтраў: Інстытут ўстойлівай адукацыі (2003 г.), Інстытут сацыяльных даследаваньняў (2003 г.),Інстытут кампаратыўных даследаваньняў (2003 г.), Цэнтр вуснай гісторыі (2003 г.), Цэнтр інавацыйнай мікраскапіі (2004 г.), Інстытут экалёгіі (2004 г.) і Інстытут сістэмнай біялёгіі (2005 г). Сваю працу працягвае і Латгальскі дасьледчы інстытут (працуе з 1991 г.).
У 2025 годзе навучальны працэс у ДУ праходзіць на пяці факультэтах: натуральных навук і матэматыкі, гуманітарнай адукацыйнай і кіраваньня, музыкі і мастацтва, сацыяльных навук у 3 навучальных карпусах: на вул. Віенібас 13, па вул. Парадэс 1 і вул. Саўлес, 1/3, а таксама ў спартыўным комплексе на вул. У 2006/2007 навучальным годзе ва ўнівэрсытэце навучалася каля 5 тыс. студэнтаў і працавала каля 200 выкладчык, зь якіх амаль палова мелі навуковыя ступені доктара і доктара хабілітаванага.
Remove ads
Факультэты і катэдры

- Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Катэдра анатоміі і фізіялёгіі
- Катэдра фізыкі і матэматыкі
- Катэдра інфарматыкі
- Катэдра хіміі і геаграфіі
- Гуманітарны факультэт
- Катэдра англійскай філалёгіі і перакладу
- Катэдра латыскай літаратуры і культуры
- Катэдра латыскай мовы
- Катэдра русістыкі і славістыкі
- Катэдра гісторыі
- Катэдра замежных моў
- Факультэт сацыяльных навук
- Катэдра эканомікі і сацыялёгіі
- Катэдра сацыяльнай псыхалёгіі
- Катэдра права
- Факультэт адукацыі і кіраваньня
- Катэдра спорту
- Катэдра пэдагогікі і пэдагагічнай псыхалёгіі
- Факультэт музыкі і мастацтваў
- Катэдра музыкі
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads