Рэжыца
горад у Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́жыца (па-латыску: Rēzekne) — места ў Латвіі, на рацэ Рэжыцы. Адміністрацыйны цэнтар Рэжыцкага краю (не ўваходзіць у яго склад). Плошча 17,48 км². Насельніцтва на 2016 год — 31 216 чалавек. Знаходзіцца за 238 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.
Remove ads
Рэжыца — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваліся замак, саборная царква Раства Багародзіцы і Зялёная сынагога, помнікі архітэктуры XIII—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Гісторыя
Раньнія часы
Паселішча ўзьнікла вакол латгальскай фартэцыі, якая існавала ў IX—XIII стагодзьдзях да ейнага зруйнаваньня Лівонскім Ордэнам. Рыцары гэтага Ордэну збудавалі новы замак (захаваліся руіны). Першы пісьмовы ўпамін пра Рэжыцу (ням. Rositten, Разы́тэн) датуецца 1285 годзе
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
30 жніўня 1559 году Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Рэжыца ўвайшла ва ўтворанае Задзьвінскае княства. У 1677 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Інфлянцкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рэжыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, сьпярша ў Пскоўскай губэрні, з 1776 у Полацкай губэрні, а з 1802 — у Віцебскай губэрні. У 1772 годзе яна стала цэнтрам павету, а ў 1773 годзе атрымала статус места. На 1867 год у Рэжыцы быў 771 будынак (зь іх 14 мураваных), на 1884 год — 1397 будынкаў (148 мураваных). У 1917 годзе тут адбыўся Першы зьезд латышоў і латгалаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Рэжыцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэжыца ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі места Латвіі.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1837 год — 3 тыс. чал.; 1867 год — 7306 чал.; 1884 год — 10 580 чал., зь іх 810 каталікоў, 628 праваслаўных, 73 пратэстанты, 2490 раскольнікаў, 22 адзінаверцы, 7336 юдэяў і 1 мусульманін[3]; 1897 год — 10 795 чал.
- XX стагодзьдзе: 1925 год — 12 620 чал.; 1935 год — 13 139 чал.; 1989 год — 42 477 чал., зь іх латышоў 37,29%, расейцаў 55,04%, палякаў 2,75%, беларусаў 2,03%, украінцаў 1,58%, жыдоў 0,50%, летувісаў 0,24% і 0,58% іншай нацыянальнасьці
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 32 328 чал., зь іх латышоў 46,97% (у тым лік 37,24% латгальцаў), 46,49% расейцаў, 2,46% палякаў, 1,51% беларусаў, 1,17% украінцаў, 0,20% летувісаў, 0,17% жыдоў і 1,03% іншай нацыянальнасьці; 2016 год — 31 216 чал.
Адукацыя
У Рэжыцы працуюць 11 дашкольных установаў, 6 сярэдніх школаў (4 расейскія і 2 латыскія), каталіцкая сярэдняя школа, Польская дзяржаўная гімназія, Лягапэдычная школа-інтэрнат, Дзяржаўны каледж пагранічнай аховы, Рэжыцкі тэхнікум, Рэжыцкая вышэйшая школа, Рэжыцкая філія Балтыйскай міжнароднай акадэміі, Латгальская філія Латвійскай акадэміі мастацтваў, Рэжыцкая філія Рыскага інстытуту аэранавігацыі.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее Музэй гісторыі і культуры Латгаліі.
Славутасьці
- Замак (1285; руіны)
- Касьцёл Маці Божай Балеснай (1936)
- Катэдра Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1888)
- Лютэранская царква Сьвятой Тройцы (1938)
- Помнік «Latgales Mara»
- Стараверская малельня Сьвятога Мікалая (1895)
- Сынагога Зялёная (1845)
- Царква саборная Раства Багародзіцы (1846)
Галерэя
- Славутасьці Рэжыцы
- Руіны замка
- Царква Раства Багародзіцы
- Зялёная сынагога
- Катэдра Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса
- Стараверская малельня
- Лютэранская кірха
- Касьцёл Маці Божай Балеснай
- Помнік «Latgales Mara»
Асобы
- Антонійс Спрынговічс — рыскі арцыбіскуп
- Юры Тынянаў — расейскі пісьменьнік, крытык, літаратуразнаўца
- Фрыдрых Эрмлер — савецкі кінарэжысэр, актор, сцэнарыст
- Івэта Апкална — латыская арганістка
- Уладзіслаўс Казлоўс — латыскі футбаліст
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads