Дзьмітры Камышык
беларускі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмі́тры Камы́шык (нар. 1 траўня 1990 году, Менск, БССР, СССР) — беларускі гандбольны левы паўсярэдні сталічнага клюбу СКА, майстар спорту Беларусі міжнароднае клясы[1]. Трохразовы чэмпіён Беларусі (2014, 2015, 2016) і ўладальнік Кубка Беларусі (2014, 2015, 2016) у складзе БГК імя Мяшкова.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Прафэсійную кар’еру пачаў у менскім «Аркатроне» (2007—2010). Пазьней выступаў за менскія «Дынама» і СКА. У складзе апошняга перамагаў у Балтыйскай лізе і Кубку выкліку.
Улетку 2013 року перайшоў у берасьцейскі гандбольны клюб імя Мяшкова[2].
Абвясьціў пра завяршэньне кар’еру ў 2017 року з-за траўмы, атрыманай у ДТЗ[3]. У верасьні 2018 году аднавіў кар’еру ў складзе менскага СКА[4]. У лютым 2020 року перайшоў у санкт-пецярбурскую «Няву»[5], аднак ужо ў чэрвені таго ж году вярнуўся ў СКА[6].
Міжнародная
У зборнай дэбютаваў 1 сьнежня 2009. Удзельнічаў у фінальных турнірах чэмпіянатаў сьвету (2013, 2015), чэмпіянату Эўропы 2014 году.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads