Дынама Менск (гандбольны клюб)

беларускі гандбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гандбо́льны клюб «Дына́ма Менск» — колішні беларускі гандбольны клюб зь Менску, які існаваў у 2008—2014 роках. Пяціразовы чэмпіён Беларусі, двухразовы пераможца Кубка Беларусі, чэмпіён Балтыйскай лігі (2009).

Хуткія факты Поўная назва, Кароткая назва ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў траўні 2008 року. Клюб адразу ж перамог у чэмпіянаце Беларусі і ў Балтыйскай лізе, а ў кубку Беларусі дайшоў да фіналу.

У 2010 «Дынама» стала чэмпіёнам і ўладальнікам кубка Беларусі, выйграла 1-ы тур Міжнацыянальнае лігі, а таксама ўпершыню трапіла ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Пасьля выступу ў Лізе чэмпіёнаў сэзону 2010/11 клюб быў прызнаны Эўрапейскай фэдэрацыяй гандболу найбольш прагрэсуючым праектам. Да гэтага моманту ніводны клюб у сьвеце не трапляў у Лігу чэмпіёнаў за тры гады свайго існаваньня.

Сэзон 2012/2013 стаў найпасьпяховейшым у гісторыі клюбу. «Дынама» пяты раз запар стала чэмпіёнам Беларусі, выйграла Кубак краіны, выйшла ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Па сканчэньні сэзону галоўнага трэнэра ўкраінца Сяргея Бябешку замяніў славенец Барыс Дэніч.

У сэзоне 2013—2014 клюб быў расфармаваны з-за адсутнасьці фінансаваньня[1][2]. На той момант ён таксама лідзіраваў у чэмпіянаце Беларусі.

Remove ads

Дасягненьні

Нацыянальныя

  • Чэмпіён Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2013
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2010, 2013

Міжнародныя

  • Чэмпіён Балтыйскай лігі: 2009

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads