Балтыйская гандбольная ліга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балты́йская лі́га (па-ангельску: Baltic Handball League) — міжнароднае гандбольнае спаборніцтва, заснаванае ў 1993 року, у якім бяруць удзел гандбольныя клюбы 6 краінаў Балтыі, Беларусі ды Ўкраіны. У сэзоне 2018—2019 удзельнічае беларускі віцэ-чэмпіён «СКА» (Менск).
Remove ads
Мінуўшчына
У сэзоне 2002—2003 рокаў бралі ўдзел 8 клюбаў з 5 краінаў. Упершыню да ўдзелу далучыўся санкт-пецярбурскі клюб «Сьцяпан Разін Нява(ru)»[1], які адразу ж складаў канкурэнцыю фаварытам, а праз два гады і перамог у турніры.
У сэзоне 2004—2005 рокаў бралі ўдзел 8 клюбаў: беларускі «СКА Менск», латвійскі «АСК Рыга(sk)» і студэнцкая зборная Латвіі, летувіскія «Вікінг Молт Панявеж» і «Гранітас Коўна(sk)», расейскі «Сьцяпан Разін Нява» і эстонскія «Кехра» ды «Чоклэт Бойз(et)»[2].
У наступным сэзоне колькасьць удзельнікаў лігі дасягнула 10, калі замест «Вікінг Молту» і студэнцкай зборнай Латвіі прыйшлі чатыры новыя клюбы: латвійскія «ЛСПА/Угундзэсейс Рыга» і «Тэнакс Добеле», летувіская «Швіеса Саванорыс Вільня(en)» і эстонская «Пыльва»[3]. Аднак пасьля таго, як у сярэдзіне сэзону празь фінансавыя цяжкасьці зьняўся з турніру расейскі клюб «Сьцяпан Разін Нява»,[4], розыгрыш 2005—2006 рокаў скончылі дзевяцёра ўдзельнікаў. У гэтым годзе ўвесь п’едэстал занялі эстонскія клюбы[5].
Сэзон 2006—2007 рокаў стаў дэбютным для яшчэ аднаго беларускага клюбу — берасьцейскага «БГК»[6], які далучыўся да 9-ці мінулагодніх удзельнікаў[7]. Няўдала стартаваўшы, берасьцейцы тым ня меней цягам усяго сэзону даганялі фаварытаў і па выніках рэгулярнага чэмпіянату абышлі менскі «СКА», а ў фінальнай частцы сталі срэбнымі прызэрамі[8].
Наступны сэзон папоўніўся яшчэ двума беларускімі клюбамі і ўжо вядомымі вяртанцамі з Санкт-Пецярбургу пад новым назовам. Такім чынам, чэмпіянат 2007—2008 рокаў пачалі 11 камандаў: «Аркатрон», «БГК», «Вікторыя-Рэгія», «СКА» (усе — Беларусь); «Кехра», «Пыльва», «Чоклэт Бойз» (усе — Эстонія); «АСК», «Тэнакс Добеле» (усе — Латвія); «Гранітас» (Летува) і «Нява» (Расея)[9]. Пазьней «Вікторыя-Рэгія» зьнялася з чэмпіянату, усе ейныя вынікі былі ануляваныя[10]. «БГК» і «СКА» прабіліся ў фінал шасьці (адпаведна 1-е і 4-е месца па выніках сэзону)[11], дзе фінішавалі 2-мі і 4-мі[12].
Сэзон 2008—2009 рокаў ізноў пачалі 11 клюбаў. Гэтым разам замест выбылага «Аркатрону» выступала навастворанае менскае «Дынама Менск», усё тыя ж 3 эстонскія клюбы («Кехра», «Пыльва», «Чоклэт Бойз»), 3 латвійскія («АСК», «ЛСПА», «Тэнакс Добеле»), па адным клюбе зь Летувы («Гранітас») і Фінляндыі («Рыіхімяэн Кокс(sk)»)[13]. Па выніках кругавога турніру менскія «дынамаўцы» занялі першае месца, «БГК» — 2-е, «СКА» — 4-е[14]. У фінале шасьцёх пераможцамі таксама сталі менскія дэбютанты[15].
У сэзоне 2009—2010 рокаў засталося 5 клюбаў: «Дынама Менск», «ЛСПА Рыга», «Кокс Рыіхімякі», «Пыльва» ды «Кехра»[16], якія ў кругавым турніры вызначылі чацьверку мацнейшых для другога этапу. Менскае «Дынама», што заняло ў групавым турніры першы радок, адмовілася ад удзелу ў фінале чатырох праз занятасьць у плэй-оф чэмпіянату Беларусі[17], таму ў фінале ўдзельнічалі толькі тры клюбы, якія й разыгралі прызавыя месцы[18].
У розыгрышы лігі 2010—2011 рокаў узялі ўдзел 7 клюбаў з Латвіі, Летувы, Фінляндыі й Эстоніі[19]. Чэмпіёнам стаў эстонскі клюб з Кехры[20].
У наступным сэзоне выступалі тыя самыя 7 клюбаў[19], і «Кехра» паўторна заваявала тытул[20].
У 2012—2013 роках замест летувіскае «Швіесы»(en) зьявіліся летувіскі «Гранітас» з Коўна і беларускі «СКА»[19], які адразу перамог у чэмпіянаце[20].
У сэзоне 2013—2014 выступалі 8 клюбаў: 3 зь Беларусі («БГК імя Мяшкова», «Віцязь-РДВАР Менск», «СКА Менск»), 2 з Эстоніі («Кехра» і «Пыльва»), па адным з Латвіі («Цэлтніекс/ЛСПА»), Летувы («Жамойцкія драгуны») ды Фінляндыі («Рыіхімяэн Кокс»)[19]. Чэмпіёнам другі год запар стаў менскі «СКА»[21].
У розыгрышы 2014—2015 ліга была падзеленыя на два дывізіёны па 6 клюбаў[22]. У вышэйшы трапілі 6 клюбаў: «БГК імя Мяшкова» і «СКА» (Беларусь), «Швіеса» (Летува), «Рыіхімяэн Кокс» (Фінляндыя) ды «Кехра» і «Пыльва» (Эстонія). У ніжэйшым, які атрымаў назву Балтыйская ліга выкліку, выступалі наступныя клюбы: «Вільяндзі(et)», «Віцязь-РДВАР», «Гранітас», «Драгунас», «Тэнакс Добеле» ды «Цэлтніекс/ЛСПА»[23]. Чэмпіёнам лігі трэці раз запар стаў менскі «СКА»[24].
З розыгрышу 2015—2016 дывізіёны пераўтвораныя ў раўназначныя групы, 4 найлепшыя каманды якіх па выніках кругавога турніру трапляюць у плэй-оф з прадстаўнікамі іншай групы[25]. Месца «Швіесы» заняў латвійскі клюб «Огрэ»[26]. Таксама было прынятае рашэньне пра тое, што з мэтай эканоміі сродкаў гульні лігі будуць адбывацца толькі на пляцоўках трох балтыйскіх дзяржаваў. Такім чынам, беларускія і фінскі клюбы свае «хатнія» матчы ладзілі на пляцоўках супернікаў. Адзіным выключэньнем былі сустрэчы міжсобку беларускіх клюбаў[25]. Тым ня меней, гэта не перашкодзіла менскаму СКА заняць першае месца ў групе «А», а ў фінале чатырох наймацнейшым стаў фінскі «Рыіхімяэн Кокс»[27].
У сэзоне 2016—2017 да ўдзелу ўпершыню далучыўся ўкраінскі клюб — ЗТР Запарожжа[28], пашырыўшы геаграфію лігі да 6 краінаў[29]. Беларускія клюбы БГК імя Мяшкова (які фактычна выступаў другім складам) і «Віцязь» вырашылі ня ўдзельнічаць у розыгрышы, як і латвійскі «Огрэ». Праз год адсутнасьці вярнулася летувіская «Швіеса». Такім чынам, у розыгрышы ўзялі ўдзел 11 клюбаў, прычым фінскі «Рыіхімяэн Кокс» здабыў права праводзіць хатнія матчы на сваёй пляцоўцы пры ўмове, што аплоціць транспартныя выдаткі супернікаў. Беларускі і ўкраінскі клюбы ў міжсобных матчах таксама выступалі на хатніх пляцоўках[29]. Дэбютант лігі запароскі ЗТР заняў першае месца у групе «A», а мінулагодні чэмпіён «Рыіхімяэн Кокс» — у групе «B», ня страціўшы ніводнага пункту[30]. «Кокс», СКА і «Пыльва» трапілі ў фінал чатырох пяты год запар[31]. Чацьвёртым стаў украінскі дэбютант, які дайшоў да фіналу, дзе саступіў дзейнаму чэмпіёну. СКА гэтым разам заняў 3-е месца, пакінуўшы эстонскую «Пыльву» без мэдалёў упершыню за апошнія 8 гадоў[32].
У сэзоне 2017—2018 удзельнічалі 12 клюбаў: да 11 мінулагодніх далучыўся эстонскі «Талін(et)», што ўпершыню ў гісторыі лігі давяло колькасьць удзельнікаў з аднае краіны да чатырох[33]. Склад фіналу чатырох паўтарыў склад мінулагодняга сэзону, толькі эстонская «Пыльва» гэтым разам адолела ўкраінскі ЗТР, памяняўшыся зь ім месцамі ў выніку[34].
У сэзоне 2018—2019 склад удзельнікаў застаўся нязьменным, аднак зьмяніўся рэглямэнт розыгрышу. Група «А» ізноў стала вышэйшай, у ейны склад увайшлі «Рыіхімяэн Кокс» (Фінляндыя), «СКА» (Беларусь), «Кехра» і «Пыльва» (Эстонія), «Драгунас» (Летува) ды ЗТР (Украіна); у ніжэйшай апынуліся «Тэнакс Добеле», «Цэлтніекс» (Латвія), «Вільяндзі», «Талін» (Эстонія), «Гранітас», «Швіеса» (Летува). Пераможца групы «А» трапляе наўпрост у Фінал чатырох, каманды з другога па пятае месца выходзяць у плэй-оф, дзе з двума найлепшымі камандамі групы «Б» разыгрываюць тры астатнія месцы[35]. Пераможцам рэгулярнага чэмпіянату стаў менскі клюб СКА[36], да якога ў Фінал чатырох праз плэй-оф далучыліся «Рыіхімяэн Кокс», ЗТР[37] ды «Драгунас»[38]. У фінальнай частцы, якая прайшла ў Менску[39], чэмпіёнамі ў чацьверты раз запар стаў фінскі клюб[40].
Remove ads
Пераможцы
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads