Дзьмітры Рагозін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Алегавіч Рагозін (па-расейску: Дмитрий Олегович Рогозин 21 сьнежня 1963; Масква, РСФСР, СССР, зараз Расея — дзяржаўны дзяяч Расеі, навуковец. Да 2006 году займаўся акрамя навуковаю дзейнасьцю палітычным жыцьцём Расеі. Быў сябрам грамады «Радзіма».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў месьце Масква 21 сьнежня 1963 году ў сям’і вайскоўцаў. Тата — Алег Канстанцінавіч Рагозін быў генералам. Матка — Тамара Васільеўна Рагозіна (Пракоф’ева) была лякаркай.
Навука
Вучыўся ў школе, дзе вывучалі францускую мову паглыблена. У 1978 годзе ўступіў у камсамол. У 1981 годзе паступіў Маскоўскі ўнівэрсітэт імя М. Ламаносава на аддзяленьне журналістыкі. У 1982 годзе жаніўся на Тацьцяне Серабраковай (зараз Рагозіна). Вывучыў чатыры мовы: Ангельская мова, італьянская мова, чэская мова, гішпанская мова. У 1986 годзе закончыў вучобу ў ВНУ. У 1988 годзе закончыў партыйнае ВНУ ў Маскве.
Работа
Пасьля заканчэньня вучобы займаў пасады ў камсамоле. Пасьля распаду СССР рабіў у розных навуковых установах. Адначасова спрабаваў займацца палітычнай дзейнасьцю. Аднак няўдала. У 1993 годзе спрабаваў на выбарах папасьць у Дзяржаўную Думу Расеі, але прайграў.
Пасол Думы
У сакавіку 1997 году Дз. Рагозін набраў 37,91 адсоткі галасоў і быў выбраны ў Думу. Там быў яры вораг Б. Ельцына. Выступаў нацыяналістычнымі казаньнямі. У 1998—1999 гадах спрабаваў адсунуць ад улады Ельцына.
Прыход У. Пуціна

Пасьля прыходу да ўлады Пуціна Дз. Рагозін пачаў рабіць чыноўніцкую кар’еру. 22 студзеня 2004 году вёў перамовы з Эўрасаюзам па візавых адносінах. 9 студзеня 2008 году Рагозін прызначаны паслом Расеі пры НАТО[1]. 23 сьнежня 2011 году прызначаны намесьнікам старшыні ўрада Расеі[2]. Зараз Рагозін адказвае за ваенна-прамысловую дзейнасьць ва ўрадзе Расеі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads