Дзьмітры Харытончык

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзьмітры Харытончык (нар. 11 чэрвеня 1986 году) — беларускі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец мазырскай «Славіі». Пачынаў кар’еру ў палескім клюбе, адкуль у 2005 годзе перабраўся ў менскі МТЗ-РІПА. Спачатку гуляў за дубль, а пасьля аддаваўся ў арэнды. У 2009 годзе вярнуўся ў Менск, згуляўшы за МТЗ-РІПА 4 матчы ў чэмпіянаце і 2 матчы ў Лізе Эўропы. У 2010 годзе зноў выступаў за «Славію» (у сэзонах 2008 і 2010 прызнаваўся найлепшым гульцом мазырскага клюбу).

У 2011 годзе гуляў за «Гарадзею», а сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў шацілавіцкім «Хіміку». На наступны год стаў гульцом «Хіміка» на рэгулярнай аснове. У сэзоне 2014 году вярнуўся ў склад «Славіі». Дапамог клюбу паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2015 году выступаў за дубль мазырчукоў, у асноўным складзе зьявіўся толькі адзін раз, то бок 16 ліпеня ў кубкавым матчы супраць «Баранавічаў». У жніўні 2015 году пакінуў мазырскую «Славію»[1] і адразу прыяднаўся да шацілавіцкага «Хіміка»[2], але ў сэзоне 2015 году аніводнага разу не зьявіўся на полі ў яго складзе.

У 2016 годзе выступаў у Другой лізе за мазырскі «Мантажнік»[3], але у тым жа годзе скончыў кар’еру. Па рэфармаваньні і пашырэньні Другой лігі чэмпіянату Беларусі ў 2021 годзе футбаліст узнавіў кар’еру, далучыўшыся да клюбу «Мазырскі НПЗ».

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads