Дзяніс Казлоўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяні́с Анато́левіч Казло́ўскі (нар. 15 траўня 1993 году) — беларускі футбаліст, нападнік малдаўскага клюбу «Зымбру».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец бабруйскай «Белшыны», з 2010 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але гэтак і не згуляў за яе. З 2014 году гуляў у другой лізе за «Асіпавічы», а ў жніўні 2016 году перайшоў у «Гомельчыгунтранс», які з наступнага сэзону зьмяніў назву на «Лякаматыў». Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а з 2019 году замацаваўся ў аснове. У 2021 годзе выявіўся добрым бамбардзірам, забіўшы за сэзон 29 мячоў і стаўшы найлепшым бамбардзірам першай лігі.
У студзені 2022 году склаў угоду з салігорскім «Шахцёрам»[3]. 3 красавіка 2022 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць магілёўскім «Дняпром» (4:0). У салогірскай дружыне ня здолеў замацавацца і ўсё часьцей заставаўся на лаве запасных, гуляючы пераважна за дубль. У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[4]. Спачатку выходзіў на замену, пазьней стаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе гомельскай каманды. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды павярнуўся ў «Шахцёр»[5].
У лютым 2023 году скасаваў кантракт з салігорскім клюбам[6] і падпісаў двухгадовае пагадненьне з «Гомлем»[7]. У ліпені 2024 году перайшоў у віцебскі «Макслайн»[8], дзе цягам другой паловы сэзону правёў ажно 13 галоў. Пры гэтым апошнія пяць матчаў чэмпіёнату ён увогуле не пакідаў поле без галоў. На пачатку сьнежня склаў новае працоўнае пагадненьне з клюбам[9]. У ліпені 2025 году прыяднаўся да Алега Кубарава ў малдаўскім «Зымбру»[10].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads