Дзяніс Мельянцоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяні́с Анато́левіч Мельянцо́ў (нар. 1980) — беларускі палітоляг, прапагандыст і міжнародны лябіст рэжыму Лукашэнкі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Магілёве.
Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2003), Інстытут палітычных навук і міжнародных адносінаў Віленскага ўнівэрсытэту (2006), а таксама Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт[1].
У студэнцкія часы быў палітычным актывістам, у прыватнасьці, намесьнікам старшыні магілёўскай гарадзкой арганізацыі Маладога Фронту[2]. Займаўся грамадзянскай адукацыяй і выдавецкімі справамі[3].
У 2006—2009 гг. выкладаў у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце[1].
З 2007 па 2017 гг. працаваў старшым аналітыкам у Беларускім інстытуце стратэгічных дасьледваньняў (BISS).
Remove ads
Прапагандысцкая дзейнасьць
Каардынатар праграмы «Зьнешняя палітыка Беларусі» Рады па міжнародных адносінах «Менскі дыялёг» — міжнароднага прапагандысцкага праекту рэжыма Лукашэнкі. Рэгулярна выступаў з камэнтарамі на падкантрольнай рэжыму дзяржаўнай тэлевізіі Беларусі[4].
Займаўся крытыкай увядзеньня санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, увязваньнем краінаў Захаду ў дыялёг з афіцыйным Менскам і схіленьнем да саступак рэжыму, прыкрываючыся ў тым ліку пагрозай Расеі[5][6][7][8][9]. У 2012 годзе, паводле абвінавачаньняў М. Халезіна, стаў адным з ініцытараў ліста аб скасаваньні санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі[10]. Гэтае сьцьверджаньне пазьней адмаўлялася Аляксеем Пікулікам[11].
У агрэсіўнай форме крытыкаваў праціўнікаў А. Лукашэнкі[12].
Разам зь іншымі ўдзельнікамі праекту «Менскі дыялёг» займаўся пазыцыянаваньнем лукашэнкаўскай Беларусі як нібыта нэўтральнай пляцоўкі для перамоваў ва ўмовах пагаршэньня стасункаў Расеі і Захаду[13][14].
Абвінавачваў краіны Захаду, якія крытыкуюць рэжым Лукашэнкі за парушэньні правоў чалавека і дэмакратычных нормаў, у варожым і неаб’ектыўным стаўленьні да Беларусі[15]. Абвінавачваў NATO ў агрэсіўных дзеяньнях супраць Беларусі[16].
Апраўдваў бязьдзеяньне беларускіх уладаў падчас пандэміі COVID-19[17].
Пасьля масавых мірных пратэстаў, выкліканых фальсыфікацыямі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г. і палітычным тэрорам супраць праціўнікаў А. Лукашэнкі, выступаў перад міжнароднай аўдыторыяй з публічнымі заявамі пра нібыта гвалтоўны характар пратэсту, зьмягчэньне рэпрэсій супраць пратэстоўцаў у выніку пагрозы страйкаў, а таксама з папярэджаньнем пра незаконнасьць магчымага страйку рабочых[18].
Перад беларускай аўдыторыяй заяўляў пра падтрымку пратэстаў з боку ЗША па геапалітычных матывах, выказваў шкадаваньне з-за немагчымасьці для рэжыма Лукашэнкі кантраляваць інтэрнэт і заяўляў пра жорсткасьць амэрыканскай паліцыі ў параўнаньні зь сілавікамі рэжыму Лукашэнкі[4][19]. Напярэдадні выбараў сьцьвярджаў, што лукашэнкаўскія сілавікі ня будуць прымяняць масавы гвалт супраць пратэстоўцаў і папярэджваў пра гвалт з боку апазыцыі[20].
У чэрвені 2021 году агучыў пагрозу рэжыма нацыяналізаваць «Прыёрбанк» і тэлекамунікацыйнага апэратара «А1», якія належаць аўстрыйскім інвэстарам, а таксама спрыяць нелегальнай міграцыі ў адказ на ўвядзеньне Эўрапейскім Зьвязам санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі[21].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads