Віцебскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́цебскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2731,98 км². Насельніцтва на 2018 год — 37 051 чалавек[2]. Пераважная колькасьць сельскіх жыхароў, гарадзкое насельніцтва складае 5%. Адміністрацыйны цэнтар — места Віцебск. У раён уваходзяць гарадзкія пасёлкі Сураж і Янавічы, 370 сельскіх населеных пунктаў[5].
Remove ads
Гаспадарка
На 2013 год у раёне працавалі: цяплічны камбінат ААТ «Рудакова», вытворчасьць ялавічыны ў ААТ «Ліпаўцы» (Шапечынскі сельсавет), сьвінакомплекс у вёсцы Лучоса і ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка». Дзейнічалі 2 мэліярацыйныя ўстановы. У 2013 годзе сабралі 75 000 тонаў збожжа пры ўраджайнасьці 27,1 цэнтнэра зь гектара[6].
Ад 2017 году ў Лужасьне дзейнічала Віцебская гідраэлектрастанцыя, дзе працавала 30 чалавек[7]. Гэтая электрастанцыя забясьпечвала электраэнэргіяй увесь Віцебскі раён пры магутнасьці 40 мэгаватаў[8].
Remove ads
Помнікі
На 2013 год налічвалася звыш 200 помнікаў, зь іх 54 унесьлі ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Сярод 34 помнікаў археалёгіі 13 гарадзішчаў раньняга жалезнага веку мелі рэспубліканскае значэньне. Пад Віцебскам месьціцца маёнтак мастака Ільлі Рэпіна. На 2013 год найвялікшая хвоя Беларусі расла ў Віцебскім раёне каля вёскі Сушчава. Яе вышыня складала каля 30 мэтраў, дыямэтар — 140 сантымэтраў, узрост — каля 250 гадоў[6].
Remove ads
Гісторыя
Віцебскі раён створаны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Віцебскай акругі. 15 лютага 1931 году ён быў скасаваны. 27 ліпеня 1937 году адноўлены. 20 лютага 1938 году раён уключаны ў Віцебскую вобласьць. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Пра заснаваньне афіцыйных геральдычных знакаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласьці» зацьверджаныя герб і сьцяг раёну[9].
Насельніцтва
Паселішчы
Агулам на тэрыторыі раёну налічваецца каля 361 паселішча.
Асобы
- Дзьмітры Абраменка (1910, в. Філіпкава — 1981) — савецкі вайсковец, поўны кавалер Ордэну Славы
- Антон Амбросаў (1912, в. Дрыкольле — 1984) — фітапатоляг-вірусоляг, доктар біялягічных навук
- Ігнат Антонаў (1922, в. Будніца — 2015) — беларускі нэўрапатоляг, акадэмік АН Беларусі, член-карэспандэнт АМН СССР, доктар мэдыцынскіх навук, заслужаны дзяяч навукі Беларусі
- Алесь Асіпенка (1919, в. Пушкары — 1994) — беларускі празаік, кінасцэнарыст, заслужаны работнік культуры БССР
- Аркадзь Бясьсьмертны (1893, м. Сураж — 1955) — беларускі скрыпач, дырыгент, прафэсар, заслужаны артыст БССР
- Ягор Васілеўскі (1922, в. Гарбачова — 1991) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу
- Пятро Даўбёшкін (1912, в. Паўлавічы — 1943) — савецкі вайсковец, Герой Савецкага Саюзу
- Уладзімер Канаваленка (1917, Скрэбні — 1944) — Герой Савецкага Саюзу
- Уладзімер Курыленка (1924, в. Бабінічы) — 1942) — Герой Савецкага Саюзу
- Міхась Лынькоў (нар. ў в. Зазыбы) — народны пісьменьнік Беларусі
- Ігнат Манькоўскі (1765—1832) — публіцыст, асьветнік, грамадзкі дзяяч XVIII ст. (трымаў маёнтак ў в. Буёва, маёнтак Мілае ў в. Мазалава)
- Геранім Марцінкевіч (1816, в. Тулава — 1864) — паэт, празаік, драматург, які пісаў на польскай і беларускай мовах
- Фёдар Махноў (1878—1912, в. Старое Сяло) — «беларускі волат», самы высокі чалавек з тых, якія калі-небудзь якія жылі на Зямлі
- Мікалай Нікіфароўскі (1845, в. Вымна — 1910) — беларускі этнограф, фальклярыст, літаратар і пэдагог
- Пятро Нікіценка (1943, в. Жыгалава) — беларускі эканаміст, доктар эканамічных навук, прафэсар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Уладзімер Плешчанка (1948, вёска Вароны — 2006) — беларускі палітык і палітвязень[13]
- Аляксандар Рыпінскі (1811, в. Кукавячына — 1900?) — польскі і беларускі этнограф, фальклярыст, паэт, пэдагог, гісторык, мастак-графік, друкар і выдавец; удзельнік паўстаньня 1830—1831 гг.
- Міхаіл Сільніцкі (нар. у в. Запольле) — першы Герой Савецкага Саюзу з партызан-камсамольцаў
- Іван Собалеў (1907, в. Шапуры — 1989) — Герой Савецкага Саюзу, ганаровы грамадзянін Віцебску
- Зінаіда Стагурская (1971, в. Княжыца — 2009) — беларуская вэлягоншчыца
- Фёдар Сурганаў (1911, в. Суднікі — 1976) — дзяржаўны і партыйны дзяяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля і партызанскага руху ў Беларусі ў Другую сусьветную вайну
- Аляксей Філатаў (1939, в. Бабінічы) — беларускі пісьменьнік
- Мінай Шмыроў (Бацька Мінай; 1891, в. Пунішча — 1964) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласьці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюзу
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads