Музэй гісторыі беларускага кіно
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музэй гісторыі беларускага кіно — музэй, прысьвечаны гісторыі беларускага кінамастацтва. Заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінэматаграфістаў у Менску ў 1976 годзе (напярэдадні 50-годзьдзя выхаду на экран «першага нацыянальнага фільму «Лясная быль») як ведамасны пры кінастудыі «Беларусьфільм» для збору, сыстэматызацыі й захаваньня матэрыялаў пра нацыянальны кінэматограф, папулярызацыі яго дасягненьняў і кінакультуры наогул. З 1982 па 1988 гг. месьціўся ў Рэспубліканскім Доме кіно (касьцёл сьвятых Сымона й Алены) Саюзу кінэматаграфістаў БССР, з 1988 па 1998 гг. — зноў на кінастудыі, выконваючы ў асноўным архіўную функцыю.
Remove ads
Першы паверх
Кіназаля на 50 месцаў і відэазаля на 10 месцаў, дзе ў сыстэматызаваным парадку зь верасьня па чэрвень дэманструецца айчынная й замежная кінаклясыка: музэйная кіна(відэа)тэка налічвае ўжо больш за дзьве тысячы помнікаў кінакультуры, значную частку якіх складаюць экранізацыі твораў беларускай і замежнай літаратуры.
Другі паверх
Экспазыцыйная заля (140 м²), дзе месьціцца пастаянная экспазыцыя «Беларускі кінэматограф як нацыянальная каштоўнасьць», якая зьмяшчае разнастайныя матэрыялы (каля 800 экспанатаў) пра творчасьць кінарэжысэраў Юрыя Тарыча й Уладзімера Корш-Сабліна й лепшыя фільмы нацыянальнай, дзіцячай і ваеннай тэматыкі за 85-гадовую гісторыю існаваньня кінавытворчасьці на тэрыторыі Беларусі (у тым ліку й тыя, што ў 2004 г. ўнесеныя ЮНЭСКО ў сьпіс рэпрэзэнтатыўных твораў сусьветнай кінэматаграфіі).
Remove ads
Трэці паверх
Выставачная заля (100 м²), дзе ладзяцца пэрсанальныя й калектыўныя мастацкія выставы (жывапіс, графіка, мастацкая фатаграфія й г. д.) беларускіх кінэматаграфістаў (мастакоў-пастаноўшчыкаў, мастакоў па касьцюмах, кінаапэратараў) і іншых дзяячоў айчыннага мастацтва.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads