Дзімітар Бербатаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзімітар Іванаў Бербатаў (па-баўгарску: Димитър Иванов Бербатов; нар. 30 студзеня 1981 году, Благоеўград, Баўгарыя) — баўгарскі футбаліст, які выступае на пазыцыі нападніка. Былы гулец нацыянальнай зборнай Баўгарыі, найлепшым бамбардзірам якой і зьяўляецца[4]. Сяміразовы ўладальнік узнагароды «футбаліст году» ў Баўгарыі[5].
Remove ads
Біяграфія
Бербатаў вырас у спартовай сям’і: ягоны бацька, Іван, быў прафэсійным футбалістам і выступаў за клюбы «Пірын» і ЦСКА Сафія, а ягоная маці, Маргарыта, была прафэсійнай гандбалісткай[6]. У дзяцінстве Бербатаў быў аматарам італьянскага «Міляну», за які выступаў ягоны кумір Марка ван Бастэн[7], але пасьля Эўра-1996 Бербатаў стаў фанатам Элана Шырэра, які выступаў за ангельскі «Ньюкасл Юнайтэд», і нават клаўся спаць у футболцы «Ньюкаслу»[8], марачы калі-небудзь стаць гульцом «сарокаў»[9].
Remove ads
Кар’ера
Бербатаў пачынаў гуляць у «Пірыне» з Благоеўграду, пакуль яго ня выявіў скаўт і трэнэр сафійскага ЦСКА Дзімітар Пенаў[10]. Свой першы кантракт з клюбам Дзімітар падпісаў у сэзоне 1998—1999, калі яму было 18 гадоў. Разам з клюбам стаў пераможцам Кубку Баўгарыі ў канцы першага сэзону. Падчас наступнага сэзону юнаком Бербатаў зьдзейсьніў сэнсацыю, адзначыўшыся 14 разоў у 27 матчах чэмпіянату краіны. У чэрвені 2000 году гулец быў блізкі да падпісаньня пагадненьня зь «Леччэ» й нават ужо прайшоў мэдычнае абсьледваньне, аднак у апошнюю хвіліну пагадненьне было скасавана[11].
Remove ads
Выступы за зборную
У сакавіку 2010 году завяршыў выступленьні за зборную Баўгарыі, вырашыўшы засяродзіцца на гульнях за клюб[12]. За кар’еру ў зборнай забіў 48 мячоў у 79 гульнях, зьяўляючыся найлепшым бамбардзірам зборнай Баўгарыі за ўсю ейную гісторыю.
Асабістае жыцьцё
Бербатаў вывучаў ангельскую мову, праглядаючы мастацкі фільм «Хросны бацька»[13]. Акрамя футболу Дзімітар захапляецца маляваньнем і баскетболам[14]. Бербатаў зьяўляецца спонсарам дзіцячых дабрачынных установаў у Баўгарыі, аказваючы фінансавую падтрымку пяці дзіцячым дамам[15]. Ён таксама плянуе адкрыць футбольную акадэмію ў сваім родным горадзе Благоеўградзе[15].
15 лістапада 2009 году ў Дзімітара й ягонай даўняй сяброўцы Алены нарадзілася дачка, якую назвалі Дэа[16].
Remove ads
Дасягненьні
ЦСКА Сафія:
- Уладальнік Кубка Баўгарыі: 1999
«Тотэнгэм Готспур»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2008
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2009, 2011
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2009, 2010
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2010, 2011
- Пераможца Клюбнага чэмпіянату сьвету: 2008
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads