Днястроўскі ліман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Днястроўскі ліман
Remove ads

Днястро́ўскі ліма́н — заліў на паўночна-заходнім узьбярэжжы Чорнага мора, у які ўпадае рака Днестр. Разьмешчаны ў Адэскай вобласьці Ўкраіны.

Thumb
Фатаграфія лімана са спадарожніка Landsat

Заліў удаецца ў сушу з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 41 км, шырыня 4—12 км, глыбіня 2,6 м. Днястроўскі ліман аддзелены ад мора вузкай пяшчанай касой Бугаз, у паўднёвай частцы якой маецца праход у мора. На касе разьмешчаны курорт Караліна-Бугаз. Плынь у лімане залежыць ад вятроў і паводак на Днястры. Узімку Днястроўскі ліман замярзае. На лімане разьмешчаныя парты Белгарад-Днястроўскі і Авідыёпаль. У самім Днястроўскам лімане таксама вылучаюць Карагольскі заліў.

Раней Днястроўскі ліман звалі Авідыёвым возерам.

Thumb
Ліман
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads