Белгарад-Днястроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белгарад-Днястроўскі (па-ўкраінску: Білгород-Дністровський) — места ў Адэскай вобласьці Ўкраіны, на Днястроўскім лімане. Адміністрацыйны цэнтар Белгарад-Днястроўскага раёну. Знаходзіцца за 18 км ад Чорнага мора, за 100 км ад Адэсы. Чыгуначная станцыя. Порт.
ЮНЭСКО занесла Белгарад у сьпіс найстарэйшых местаў Эўропы, што мелі бесьперапыннае існаваньне — побач з Рымам, Атэнамі і Ерусалімам.
Remove ads
Гісторыя
Век Белгараду-Днястроўскага складае каля 2500 гадоў. Места шмат разоў зьмяняла назву (Ціра, Альба, Аспракастрон, Акчакерман, Чатаця-Албэ, Манкастра, Акерман), апошняе перайменаваньне адбылося пасьля далучэньня паўднёвай Бесарабіі да СССР (1940).
У IX ст. плямёны ўлічаў і тывэрцаў стварылі тут эканамічны, палітычны і гандлёвы цэнтар — Белгарад. З XIII ст. уваходзіў у склад Галіцка-Валынскага княства. У XIV ст. яго захапілі генуэзцы і перайменавалі ў Манкастра (Маўракастра).
У выніку бітвы на Сініх Водах (1362) перайшоў да пляменьніка Альгерда князя Юрыя Карыятавіча, які вёў актыўную барацьбу супраць татарскіх уладароў.
У XV ст. вядомы пад назвай Чататаальба (Белая фартэцыя) перайшоў да Малдаўскага княства. У 1484 годзе места захапіла Турэччына, перайменаваўшы яго ў 1503 годзе ў Акерман (Белы камень). У XVI—XVIII стагодзьдзях быў сталіцай Белгарадзкай Арды. Паводле Бухарэсцкай мірнай дамовы 1812 году, якой скончылася расейска-турэцкая вайна, Акерман увайшоў у склад Расейскай імпэрыі.
З 1991 году ў складзе незалежнай Украіны.
Чорны Горад
У 1421 годзе[1] на месцы цяперашняга прадмесьця Белгараду-Днястроўскага (на супрацьлеглым ад цэнтру места беразе Днястра) вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў умацаванае места, якое атрымала назву Чорны Горад.[2]
Фартэцыя згадваецца ў сьпісе замкаў, складзеным па яго сьмерці ў 1430 годзе.[3]
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Белгарад-Днястроўскі мае шэраг цікавых турыстычных аб’ектаў:
- Акерманская фартэцыя (XV ст.)
- Армянская царква (XІV ст.)
- Баўгарская царква (1840)
- Грэцкая царква (XIII ст.)
- Падземная царква Іаана Сучаўскага (XIV—XIX ст.)
- Раскопкі старадаўняга места Ціра (V ст. да н. э.)
- Сьвята-Ўшэсьценскі сабор (1815—1820)
- Сьвята-Мікалаеўская царква (1867)
- Скіфская магіла
- Сармацкі склеп (III ст. н. э.)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads