Дом губэрнатара (Полацак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом губэрнатара (таксама Дом генэрал-губэрнатара) — гістарычны будынак XVIII стагодзьзя ў Полацку, гісторыка-культурная каштоўнасць (нумар 212Г000611). Месьціцца па адрасы: Праспэкт Францішка Скарыны (Полацак), дом 8а, на Плошчы Свабоды.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дом губэрнатара | |
![]() Полацак, Дом генэрал-губэрнатара | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Полацак |
Адрас | Праспэкт Францішка Скарыны (Полацак) |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Іван Зігфрыдан |
Будаваньне | ???—1784 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Дом перапабудаваны ў 1784 годзе з Полацкай ратушы на колішняй Параднай плошчы Полацка для генэрал-губэрнатара, па праекту беларускага архітэктара Івана Зігфрыдана. На першым паверсе знаходзілася канцэлярыя і службовыя памяшканьні, другі паверх займалі жылыя пакоі губэрнатара. Напрыканцы XX стагодзьдзя будынак займала станцыя хуткай дапамогі[1]. Па рэстаўрацыі ў будынку знаходзіцца аддзяленьне Белгазпромбанку. Маюцца пляны стварэньня музэйнай экспазыціі на падставе колішняга губэрнскага маёнтка, у тым ліку аднаўленьне кабінэта губэрнатара[2].
Remove ads
Архітэктура
Двухпавярховы цагляны дом аформлены ў стылі клясыцызму. Дом мае П-абразную форму. Галоўны фасад, зьвярнуты да плошчы, ляканічна абраны, з мінімумам дэкаратыўных дэталёў. Гладкія сьцены прарэзаны прастакутнымі аконнымі праёмамі. Шыбы дэкарыраваныя простай ліштвой (галоўным чынам не захавалася). Шыбы другога паверха дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. Фасады вянчае агульны прафіляваны карніз. Афармленьне дома зробленае аднастайна з суседнімі дамамі 4 і 8 — будынкамі магістрата і упраў, верхняй і ніжняй[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads