Полацкая губэрня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

По́лацкая губэ́рня — губэрня Расейскае імпэрыі ў канцы XVIII стагодзьдзя.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

8 чэрвеня [ст. ст. 28 траўня] 1772 году да падпісаньня дагавору Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй з умовамі падзелу Рэчы Паспалітае Кацярына ІІ загадала стварыць Магілёўскую губэрню з Магілёўскай, Аршанскай, Віцебскай, Рагачоўскай правінцый (губэрнскі горад Магілёў) і Пскоўскую губэрню з Пскоўскай, Вялікалуцкай, Віцебскай, Дзьвінскай, Полацкай правінцыяў (губэрнскі горад Апочка) й прызначыла генэрала графа Захара Чарнышова Беларускім генэрал-губэрнатарам, а генэрал-маёра Міхаіла Кахоўскага Магілёўскім губэрнатарам і генэрал-маёра Міхаіла Крэчэтнікава Пскоўскім губэрнатарам.[1][2]

У пачатку жніўня войскі Расеі, Аўстрыі і Прусіі адначасова ўвайшлі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай згодна папярэднім дамоўленасьцям ад 19 лютага 1772 году, 16 жніўня [ст. ст. 5 жніўня] 1772 году ў Пецярбургу была падпісана канвэнцыя паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй пра частковы падзел Рэчы Паспалітай. Да Расейскай Імпэрыі адышло Інфлянцкае, большая частка Полацкага (па правым беразе Дзьвіны), амаль усе Віцебскае (па левым беразе Друці й Дняпра), Амсьціслаўскае ваяводзтвы, усходняя частка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва з гарадамі Амсьціслаў, Віцебск, Ворша, Гомель, Магілёў, Полацак, Прапойск, Рагачоў, Чачэрск.

27 жніўня [ст. ст. 16 жніўня] 1772 году Кацярына ІІ падпісала закон («плакат») пра прызначэньне жыхарам тэрміну для прыняцьця прысягі, пра пастанову слупоў на новых межах, пра збор у скарб з усіх прыбыткаў і пра суды па тамтэйшых правах і звычаях. [3] Празь месяц Чэрнышоў паведамляў пра ўчыненьне ў Беларускіх губэрнях вопісу аб пагалоўным збору падаткаў, аб пераводзе мытні на новую мяжу й пра збор з тавараў пошлін, пра карчмы й гандаль віном і сольлю, пра здачу на арэнду вёсак. [4]

29 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1772 зацьвердзілі штаты губернскіх канцылярый.[5][6] Але Апочка ня была аднак адпаведнай на губэрнскае места з прычыны малых памераў, і дзеля гэтага праз месяц 29 кастрычніка [ст. ст. 18 кастрычніка] 1772 губэрнскі ўрад быў перанесены ў Полацак. Полацак зрабіўся часова фактычным губэрнскім местам, дзе разьмяшчаліся ўсе губэрнскія ўстановы.[7]

4 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1776 году Пскоўскую губэрню пераназвалі ў Полацкую губэрню ў складзе Віцебскай, Дзьвінскай і Полацкай правінцыяў.[8][9]

У 1778 Полацкая губэрня пераназваная ў Полацкае намесьніцтва. Калі да ўлады прыйшоў Павал I, ён правёў новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу. 23 сьнежня [ст. ст. 12 сьнежня] 1797 году была створаная Беларуская губэрня з цэнтрам у Віцебску, якая складалася з 16 паветаў. У яе склад увайшлі землі Полацкага (11 паветаў) і Магілёўскага (12 паветаў) намесьніцтваў. Пры ўтварэньні губэрні Бабінавіцкі, Дрысенскі, Клімавіцкі, Копыскі, Рэжыцкі, Старабыхаўскі й Сураскі паветы былі скасаваны.[10]

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

  • Віцебскі павет
  • Вяліскі павет
  • Гарадоцкі павет
  • Дрысенскі павет
  • Дынабурскі павет
  • Люцынскі павет
  • Невельскі павет
  • Полацкі павет
  • Рэжыцкі павет
  • Себескі павет
  • Сураскі павет

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads