Друкарскі варштат

прылада для шматкратнага атрыманьня аднолькавых адбіткаў тэксту From Wikipedia, the free encyclopedia

Друкарскі варштат
Remove ads

Друка́рскі варшта́т (друкарская машына) — прылада для шматкратнага атрыманьня аднолькавых адбіткаў тэксту і выяваў на паперы або іншым матэрыяле з адпаведнай друкарскай формы. Асноўныя вузлы: друкавальны і фарбавальны апараты, прыстасаваньне для падачы паперы і перамяшчэньня яе ў машыне, вываду гатовага вырабу[1].

Thumb
Копія друкарскага варштата Гутэнбэрга (Міжнародны музэй друку; Карсан, штат Каліфорнія, ЗША)
Remove ads

Віды

Паводле друку: высокага друку, глыбокага друку і плоскага друку, у тым ліку афсетнага. Паводле падачы паперы: аркушавы і рулонны. Паводле спосабу дзеяньня:

  • Плоскадрукавальны. Да плоскай формы паперу прыціскаюць цыліндрам.
  • Ратацыйны. Форма і прыціскальная паверхня цыліндрычныя, верцяцца з аднолькавай хуткасьцю.
  • Тыгельны. Да плоскай друкарскай формы паперу прыціскаюць плоскасьцю (г. зв. тыгля)[1].

Найбольш прадукцыйны варштат — ратацыйны рулонны[1].

Thumb
Паравая друкарская машына Кёніга 1814 году (з кнігі Філіпа Мэгза «Гісторыя графічнага дызайну», 1998 г.)
Remove ads

Мінуўшчына

У 1438 годзе ў Страсбургу (Сьвятая Рымская імпэрыя; цяпер дэпартамэнт Ніжні Райн, Францыя) вынаходнік Ёган Гутэнбэрг заснаваў першую ў Эўропе друкарню[2]. 6 жніўня 1517 году ў сваёй друкарні ў Празе (Чэскае каралеўства) Францішак Скарына выдаў першую друкаваную кнігу на старабеларускай мове, якой стаў Псалтыр.

У 1811 годзе ў Лёндане (Ангельшчына) нямецкі вынаходнік Фрыдрых Кёніг (1774—1833) стварыў першую паравую друкарскую машыну, якая была плоскадрукавальнай, і атрымаў на яе патэнт[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads