Духаўшчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Духаўшчы́на — места ў Расеі, на рацэ Восьціцы. Адміністрацыйны цэнтар Духаўшчынскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 4184 чалавекі. Знаходзіцца за 57 км на паўночны ўсход ад Смаленску, за 23 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Ярцава.
Духаўшчына — места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
У XIII — пачатку XIV ст. на месцы сучаснай Духаўшчыны існаваў жаночы манастыр Сьвятога Духа. У XV ст. вакол манастыра сфармавалася Духаўская слабада. Паселішча ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і было цэнтрам Рудзкай воласьці.
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Духаўшчыну захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Духаўшчына апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1777 годзе яна атрымала статус места і павятовага цэнтру Смаленскай губэрні.
12 лютага 1863 году зьявіўся праект мескага гербу «ў срэбным полі чырвоныя ружы»[1]. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 78,71% насельніцтва Духаўшчынскага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 15,9%[2]. У канцы XIX ст. у месьце было 468 будынкаў, дзеялі 4 царквы, працавалі расейскія жаночая прагімназія, меская вучэльня і царкоўна-прыходзская школа, шпіталь, бібліятэка, гарбарня і цагельня.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Духаўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[3]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У Другую сусьветную вайну з 15 ліпеня 1941 да 19 верасьня 1943 году Духаўшчына знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Эканоміка
Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Царква Сьвятога Духа (1811—1819)
Страчаная спадчына
- Царква саборная Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
Асобы
- Васілі Ардамацкі (1911—1989) — савецкі пісьменьнік, кінасцэнарыст
- Грыгоры Жукаў (1902—1975) — савецкі вайсковы дзяяч, генэрал-маёр
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads