Духаўшчынскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Духаўшчынскі раён
Remove ads

Духаўшчы́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Духаўшчына.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 2610 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы зь Цьвярской вобласьцю, на захадзе з Парэцкім раёнам, на паўднёвым захадзе са Смаленскім раёнам, на поўдні з Кардымаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе зь Ярцаўскім раёнам, на ўсходзе з Холм-Жыркоўскім раёнам Смаленскай вобласьці.

Вялікую частку раёну займае Духаўшчынскае ўзвышша, якое зьяўляецца водападзелам басэйнаў рэчак Дзьвіны і Дняпра. На тэрыторыі раёну знаходзяцца вытокі рэчак Дражня і Хмосьць. У паўночнай частцы рэльеф паніжаецца і тут месьцяцца найбуйнейшыя балоты вобласьці: Сьвіцкі і Вярвіскі мох. Азёры: Вяліста і Махнач.

Глебы ў раёне дзярнова-падзолістыя, на поўначы і ў цэнтральнай частцы — сярэдне- і сільнападзолістыя. Лясы займаюць 54,2 % тэрыторыі.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Смаленскае паазер’е, з унікальнымі азёрамі і карэннымі лясамі.

Remove ads

Гісторыя

Духаўшчынскі (тады — Духаўскі) павет быў утвораны ў 1777 у выніку пераносу павятовага цэнтру зь сяла Касплі ў Духаўшчыну. У існым выглядзе раён утвораны ў 1929 на тэрыторыі былых Духаўшчынскага і Парэцкага паветаў.

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва — 17 тыс. чалавек (2008).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 2 мескія і 6 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы

  • Духаўшчынскае мескае паселішча
  • Азёрскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы

  • Бабінскае сельскае паселішча
  • Берасьнёўскае сельскае паселішча
  • Булгакаўскае сельскае паселішча
  • Добрынскае сельскае паселішча
  • Прачысьценскае сельскае паселішча
  • Трацьцякоўскае сельскае паселішча

Транспарт

Чыгуначная лінія Смаленск — Сошна (Азёрны) і далей да чыгуначнай лініі Масква — Рыга (злучаюцца ў Цьвярской вобласьці). Паралельна яе аўтадарога Р136 Смаленск — Нялідава.

Вонкавыя спасылкі

Духаўшчынскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads