Дынама-93 Менск
беларускі футбольны клюб зь Менску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дына́ма-93» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Быў заснаваны ў 1946 годзе як «Дынама-д». Расфармаваны ў 1998 годзе.
Гісторыя
У першым незалежным чэмпіянаце краіны 1992 году, які праводзіўся ў адно кола, «Дынама-93» гуляла ў другой лізе чэмпіяната Беларусі (на той час другім па ранзе дывізіёне), дзе сталася пераможцам і атрымала права гуляць у вышэйшай лізе. «Дынама-93» набрала роўную колькасьць пунктаў з бабруйскім «Шыньнікам», а таму чэмпіёнства прыйшлося здабываць у дадатковай гульні, якая адбылася 25 чэрвеня 1992 г. на стадыёне «Трактар» у Менску, дзе сталічная каманда ўпэўнена перамагла зь лікам 3:0. Пры гэтым цікава, што ў асабістай сустрэчы рэгулярнага першынства «Дынама-93» свайму суперніку прайграла (1:2).
У сэзоне 1998 году «Дынама-93» здолела згуляць усяго 14 гульняў, дадаткова атрымаўшы адну тэхнічную паразу ад віцебскага «Лякаматыва-96» (0:3), не зьявіўшыся на матч празь фінансавыя цяжкасьці. Улетку 1998 г. каманда была вымушана зьняцца з чэмпіянату і неўзабаве была афіцыйна распушчана.
Паказьнікі выступленьня «Дынама-93» у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі:
- Праведзеных гульняў: 181, зь іх
- выйграных: 99
- нічыйных: 43
- прайграных: 39
- Колькасьць мячоў
- забітых: 296
- прапушчаных: 157
- Набраных пунктаў: 340
Remove ads
Дасягненьні
- Кубак Беларусі
- Пераможца (1): 1994/1995.
- Фіналіст (1): 1996/1997.
Папярэднія назвы
- «Дынама-д» (1946—1947, 1949, 1950, 1952, 1963—1976, 1978—1991)
- «Дынама-2» (да лета 1992)
- «Беларусь» (зь лета 1992 — да лета 1993)
Трэнэры
- Іван Шчокін (1992—1993)
- Віктар Сокал (1994—1996)
Вядомыя гульцы
Удзел у эўракубках
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads